"Беларусбанк" знізіў працэнтныя стаўкі па жыллёвых крэдытах

15.06.2011 11:14
Архив Редакция

ААТ "СБ Беларусбанк" з 13 чэрвеня ўстанавіла працэнтную стаўку ў памеры 14% гадавых па крэдытах у рублях на агульных падставах, якія выдаюцца на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылля шматдзетным сем'ям, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў і выхоўваюць трох і больш непаўналетніх дзяцей. Як адзначылі ў банку, дадзеная стаўка на 2% ніжэйшая за стаўку рэфінансавання Нацбанка.

Дадзеныя змены распаўсюджваюцца як на раней выдадзеныя, так і на зноў выдаваныя крэдыты на агульных падставах.

На льготныя крэдыты пад 1% гадавых «па-ранейшаму могуць прэтэндаваць шматдзетныя сем’і, што маюць патрэбу ў паляпшэнні жыллёвых умоў, а таксама грамадзяне, якія пражываюць, працуюць і будуюць жыллё ў населеных пунктах з колькасцю насельніцтва да 50 тыс. чалавек і ў гарадах Кобрыне, Слуцку, Рэчыцы і Светлагорску, і ўключаны ў склад ЖСПК для поўнага яго фармавання», паведамілі ў «Беларусбанку».

Як паведамляў Тэлеграф, раней «Беларусбанк» перагледзеў свае прыярытэты ў ільготным крэдытаванні на будаўніцтва жылля, скараціўшы пералік патэнцыйных крэдытаатрымальнікаў.

Как вам новость?
Головоломки