Беларусы сталі купляць у два разы больш піва

16.06.2011 15:54
Архив Редакция

Беларускія піваварныя заводы за травень прадалі ўнутры краіны 4,46 млн дал піва, гэта на 51,6% больш, чым за травень 2010 года. Такія дадзеныя прывёў канцэрн "Белдзяржхарчпрам". Лідарамі тут сталі "Піваварня Хайнекен" (Магілёўская вобласць) і піўзавод "Аліварыя" (Мінск), якія паднялі продаж сваёй прадукцыі больш чым удвая — да 1,33 млн дал і 1,32 млн дал адпаведна.

Кампанія «Лідскае піва» павялічыла продаж на 41,3% да 676,8 тыс. дал, мінская «Крыніца» — на 30,6% да 1,12 млн даў, «Брэсцкае піва» — на 25,1% да 253,9 тыс. дал. Аднак «Рэчыцапіва», якая ўваходзіць у «Бровары Хайнекен», прадало на 49,7% менш сваёй прадукцыі — 40,1 тыс. дал. У віцебскага «Дзвінскага бровара» продажы знізіліся на 82,3% — да 3,2 тыс. дал, паведамляе БелТА.

Вытворчасць піва за апошні месяц вырасла на 28,7% і складае 4,46 млн. дал. Так, «Піваварня Хайнекен» падняла дадзены паказчык на 48,4% да 1,73 млн дал, «Брэсцкае піва» — на 34,8% да 369,3 тыс. дал, «Крыніца» — на 30,2% да 1,49 млн. дал, «Лідскае піва» — на 27,4% да 667,8 тыс. дал, піўзавод «Аліварыя» — на 11,1% да 770 тыс. дал, «Рэчыцапіва» — на 3,4% да 84,8 тыс. дал. Што тычыцца «Дзвінскага бровара», прадпрыемства выпусціла на 75,1% менш сваёй прадукцыі — 5 тыс. дал.

Спад вытворчасці піва назіраўся і ў іншых арганізацый, агулам ён склаў 41,2% — 3,8 тыс. дал. Аднак, як заявілі у «Белдзяржхарчпраме», за першыя шэсць месяцаў года піва будзе выпушчана і прададзена значна больш, чым за адпаведны перыяд 2010 года. Так, па папярэдніх дадзеных, за першую палову чэрвеня продажы піва выраслі ў два разы.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, кампанія «Белсолад» на 40% падняла адпускныя цэны на солад для мясцовых вытворцаў — да 400 даляраў за тону. Эксперты лічаць, што ў выніку гэтага цэны на піва павысяцца на 30-40%.

Как вам новость?