Беларускія банкі могуць прыпыніць крэдытаванне на аўтамабілі

15.06.2011 12:18
Архив Редакция

"БПС-Банк", "Парытэтбанк" і "БПА Банк" перасталі прымаць дакументы на атрыманне крэдытаў з мэтай набыцця аўтамабіляў. Іншыя беларускія банкі ўжо некалькі месяцаў павышаюць стаўкі аўтакрэдытавання. Напрыклад, толькі за травень стаўкі падняліся ў сярэднім на 1-5%. Хутчэй за ўсё, яны будуць расці і далей.

Так, паколькі чакаецца рост ставак па ўкладах, то павінны вырасці і працэнты па крэдытах, паведамілі ў «Банку ВТБ». «Банкі цалкам могуць згарнуць праграмы крэдытавання аўтамабіляў, таму што няма забеспячэння рэсурсамі. Гэты рынак (аўтакрэдытавання), вярнуўся да ўзроўню крызіснага 2009 года, фактычна можна казаць аб яго спыненні», — цытуе супрацоўнікаў банка Infobank.by.

Ахвотных узяць крэдыт на аўтамабіль па высокіх стаўках не шмат, пацвердзілі ў мінскім аўтацэнтры «Атлант-М», які з’яўляецца афіцыйным дылерам Volkswagen у Беларусі.

«Продажы аўтамабіляў не спыняліся, але ёсць праблема — аўтацэнтры цікавіць продаж толькі за валюту. За беларускія рублі дылеры не хочуць працаваць з прычыны абсалютнай нестабільнасці курса. Мы не ведаем, як пералічваць суму кліенту ў «зайчыках». А крэдытныя праграмы па такіх стаўках ў рублях зусім не цікавыя пакупніку», — паведаміў мэнэджар аўтасалона ў мікрараёне Уручча.

Аўтадылеры лічаць, што крэдыты карысталіся б большай папулярнасцю, калі б кліентам прапаноўвалі іх у замежнай валюце.

Как вам новость?
Головоломки