Белстат: сярэдняя зарплата за красавік знізілася на 1,7%

17.06.2011 15:32
Архив Редакция

У Беларусі сярэдняя рэальная заработная плата, улічваючы рост спажывецкіх цэн, за першыя чатыры месяцы 2011 паднялася на 23,4% у параўнанні з такім жа перыядам 2010 года. Такія дадзеныя прыводзіць Нацыянальны статыстычны камітэт. Аднак у красавіку заробак быў на 2,7% ніжэйшы, чым у сакавіку. Дадзеныя прыведзены без уліку суб'ектаў малога прадпрымальніцтва.

Намінальная налічаная сярэднямесячная зарплата за студзень-красавік была роўная 1,49 млн рублёў (494,52 даляра). У красавіку сярэдні заробак склаў 1,56 тыс. рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з сакавіком на 1,7%.

У дзяржарганізацыях намінальная зарплата за студзень-красавік была роўная 1,3 млн рублёў, за красавіку — 1,34 млн рублёў, павялічыўшыся ў параўнанні з сакавіком на 0,8%. Рэальны заробак за першыя чатыры месяцы года быў на 39,7% вышэйшым, чым за адпаведны перыяд 2010 года, за красавік — на 3,5% ніжэйша, чым у сакавіку.

На прадпрыемствах горназдабыўнай прамысловасці сярэдні заробак у красавіку быў роўны 2,19 млн рублёў — гэта ў 1,4 раза вышэй, чым па краіне. Працаўнікі арганізацый, задзейнічаных у апрацоўчай прамысловасці, атрымлівалі 1,67 млн рублёў (на 6,9% вышэй за сярэдні заробак).

Как вам новость?
Головоломки