Citigroup: крэдыты Расіі не дапамогуць курсу беларускага рубля

28.06.2011 12:39
Архив Редакция

Эксперты міжнароднай фінансавай карпарацыі Citigroup лічаць неабходнай далейшую дэвальвацыю беларускага рубля. Па словах кіраўніка аналітычнай групы па рынках у развіцці, вядучага эканаміста Дэвіда Лубіна, цяперашні абменны курс беларускага рубля па-ранейшаму застаецца няўстойлівым, нават нягледзячы на фінансавую падтрымку, аказаную Расіяй.

На думку міжнародных экспертаў, беларускім уладам неабходна правесці структурныя змены фінансавай сістэмы, у тым ліку ўвядзенне свабоднага курсаўтварэння. Гэта таксама стала адной з умоваў МВФ, куды Беларусь звярнулася па чарговы крэдыт, перадае Bloomberg.

Між тым, аналітыкі Citigroup лічаць малаверагодным прадстаўленне крэдыту МВФ. «Палітычныя цяжкасці не дазволяць уладам краіны забяспечыць поўнае выкананне праграмы МВФ», — лічыць Дэвід Лубін.

Міжнародныя эксперты выключаюць магчымасць дэфолту ў Беларусі

Аналітыкі Citigroup лічу, што дэфолт у Беларусі ў бліжэйшыя два-тры гады малаверагодны, нават нягледзячы на негатыўныя прагнозы. Эксперты прагназуюць пагаршэнне сітуацыі да канца года, хоць выплаты, якія трэба зрабіць Беларусі ў 2011 годзе, яны ацэньваюць як досыць сціплыя — усяго 85 млн даляраў.

Як перадаваў Тэлеграф, у чэрвені Беларусь атрымала першы транш крэдыту з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Стабілізацыйны крэдыт у памеры трох мільярдаў даляраў, які будзе выплачвацца часткамі на працягу трох гадоў, Беларусь плануе накіраваць на стварэнне фінансавай «падушкі бяспекі». Акрамя таго, кіраўніцтва краіны пачало абмеркаванне з МВФ новай праграмы, каб атрымаць чарговы крэдыт ад гэтай арганізацыі.

Как вам новость?
Головоломки