Электронныя праязныя ў Мінску могуць увесці ўжо ў 2011 годзе

06.06.2011 16:28
Архив Редакция

Сістэму электронных праязных білетаў у грамадскім транспарце Мінску могуць ўкараніць ўжо ў 2011 годзе. Як паведаміў генеральны дырэктар КТУП "Мінсктранс" Лявонці Папянок, на рэалізацыю гэтага праекту сыдзе каля 20 млн еўра, якія прадстаўляюцца ў крэдыт Еўразійскім банкам развіцця. У бліжэйшы час банк павінен вызначыцца з умовамі прадстаўлення крэдыту.

Гендырэктар «Мінсктранса» паведаміў, што на сённяшні дзень ужо распрацаваны канцэпцыя і тэхнічнае заданне праекту. Сам электронны праязны будзе ўяўляць сабой бескантактавую картку, падобную на праязны для метро, перадае БелТА.

У салонах грамадскага транспарту будуць устаноўлены электронныя кампостары, аднак электронных турнікетаў, як у маскоўскім грамадскім транспарце, у Мінску не будзе. Лявонці Папянок растлумачыў, што электронныя турнікеты зніжаюць сярэднюю эксплуатацыйную хуткасць і аб’ёмы перавозак не менш чым на 30%.

Замест турнікетаў у дзвярэй мінскіх аўтобусаў, тралейбусаў і трамваяў павесяць спецыяльныя счытвальныя прылады, што вонкава нагадваюць кампостары. Усяго спатрэбіцца каля 12 тыс. такіх прыладаў.

Як перадаваў Тэлеграф, першапачаткова ўвядзенне электроннага праязнога квітка ў Мінску, прадугледжанае гарадской праграмай развіцця камунальнага пасажырскага транспарту, было запланавана на 2012 год.

Как вам новость?