Фінансаваннем дзяржпраграм у Беларусі зоймецца Банк развіцця

22.06.2011 10:14
Архив Редакция

Сістэма фінансавання дзяржаўных праграм, зацверджаных прэзідэнтам альбо ўрадам Беларусі, перажывае некаторыя змены. Гэта звязана са стварэннем адмысловага інстытута, у задачы якога будзе ўваходзіць крэдытаванне дзяржпраграм, — Банка развіцця. Указ аб стварэнні ААТ "Банк развіцця Рэспублікі Беларусь" 21 чэрвеня падпісаў прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.

У цяперашні час фінансаванне дзяржаўных праграм ажыццяўляецца ў асноўным дзяржаўнымі банкамі, у прыватнасці, ААТ «ААБ Беларусбанк» і ААТ «Белаграпрамбанк».

Цяпер жа крэдытаванне дзяржпраектаў ў парадку, вызначаным урадам, зможа выконваць Банк развіцця. Пры гэтым, як адзначылі ў Адміністрацыі кіраўніка дзяржавы, банк не будзе абслугоўваць фізічных асоб.

На думку экспертаў, стварэнне Банка развіцця і ўвядзенне механізму спецыяльнага інвеставання дадуць магчымасць павысіць эфектыўнасць выканання праектаў, уключаных у дзяржпраграмы, а таксама скараціць тэрміны іх рэалізацыі і акупнасці выдаткаў.

Как вам новость?