"Газпром" па-ранейшаму не звязвае куплю "Белтрансгазу" з цэнамі на газ

17.06.2011 12:06
Архив Редакция

Расійскі газавы манапаліст ААТ "Газпром" чарговы раз заявіў, што не мае намеру ўвязваць куплю 50% акцый "Белтрансгазу" з цэнамі на газ для Беларусі. Пра гэта гаварылася ў час працоўнай сустрэчы старшыні праўлення кампаніі Аляксея Мілера і першага намесніка прэм'ер-міністра Беларусі Уладзіміра Сямашкі.

Бакі адзначылі, што дакументы па продажы беларускай кампаніі знаходзяцца ў высокай ступені гатоўнасці, паведамілі ў «Газпроме».

Аляксей Мілер і Уладзімір Сямашка таксама абмеркавалі пытанні заключэння з улікам Адзінай эканамічнай прасторы кантракту на пастаўку пачынаючы з 2012 года газу ў Беларусь.

Как вам новость?