"Газпром" ўвязаў продаж сваёй долі ў "Белгазпрамбанку" з "Белтрансгазам"

29.06.2011 17:38
Архив Редакция

Расійскі газавы холдынг "Газпром" будзе весці перамовы аб продажу сваёй долі ў "Белгазпрамбанку" толькі пасля рашэння пытання з купляй ўсіх акцый "Белтрансгазу". Пра гэта 29 чэрвеня заявіў начальнік фінансава-эканамічнага дэпартаменту "Газпрома" Андрэй Круглоў.

Па яго словах, праз гэты банк праходзіць значная колькасць плацяжоў, таму пакуль гаварыць аб продажу долі ў ім рана, перадае БелаПАН.

Год таму Андрэй Круглоў заяўляў, што акцыянеры ставяць перад «Белгазпрамбанкам» задачу стаць асноўным разліковым банкам энергетычнай галіны Беларусі.

«Неабходна, каб «Белгазпрамбанк» працаваў не толькі з ААТ «Белтрансгаз», але і ў сістэме газаразмеркавальных арганізацый, сістэме муніцыпальнага газазабеспячэння і наогул у сферы энергетыкі, у тым ліку электраэнергетыкі», — сказаў прадстаўнік «Газпрома».

Как вам новость?
Головоломки