Лукашэнка: без тытуню ў краіне і курцы на Плошчу выйдуць

17.06.2011 15:15
Архив Редакция

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка падчас прэс-канферэнцыі 17 чэрвеня для беларускіх цэнтральных і рэгіянальных СМІ адзначыў, што праблемамі ў краіне сутыкнуліся і імпарцёры тытуню. "Калі тытуню не будзе, то ўжо курцы выйдуць на Плошчу. Цыгарэты, хлеб, гарэлка — таксама важныя рэчы", — заявіў ён.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, дэвальвацыя нацыянальнай валюты — гэта добра для арыентаванай на экспарт эканомікі. «І прадпрыемства на экспарт — маюць нармальныя грошы. Таму я кажу — у нас няма крызісу. Крызіс — гэта калі прадпрыемствы зачыняюцца і людзі выкідваюцца на вуліцу. Так ёсць праблемы ў прадпрыемстваў, якія займаюцца чыстым імпартам. Я раней пачысціў рынак тытуню ў краіне, толькі тры кампаніі пакінуў. Мы будзем іх падтрымліваць», — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Я арыентую кіраўнікоў укладваць у гэтай сітуацыі грошы ў якасць. Так, мы двойчы прыходзілі да непапулярнай меры — дэвальвацыі. Але пасля мінулага разу жылі, і пасля гэтага будзем жыць. Але раскідвацца грашыма больш не будзем.

Как вам новость?
Головоломки