17. 06. 2011

Лукашэнка: не рабіце з прыватніка "свяшчэнную карову"

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што нідзе ў свеце няма рынкавай эканомікі ў чыстым выглядзе. Выключэнне, паводле слоў прэзідэнта, складае ЗША.

"Але там іншая сітуацыя. Там "кнопку націснуў - і друкуй", а расплачвацца будзем мы з вамі, таму што гэта незабяспечаныя, надрукаваныя грошы, і яны лягуць у выглядзе інфляцыі", - заявіў прэзідэнт.

"Дзякуй Богу, што 30% аптовага гандлю я захаваў у руках дзяржавы. Уладальнікі супер-гіпермаркетаў мне ў нейкай ступені абавязаны, бо будаваліся з дапамогай дзяржавы. І яны таксама ў патрэбны момант адгукнуліся, калі я заклікаў знізіць кошты", - адзначыў прэзідэнт.

Лукашэнка: беларусам трэба "цярпець, сціснуўшы зубы"

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што прыватным прадпрымальнікам сёння не хапае эфектыўнасці. Акрамя таго, прэзідэнт папракнуў "прыватнікаў" у тым, што яны не працуюць на карысць краіны, а ў першую чаргу цікавяцца асабістай выгадай.

У якасці прыкладу Аляксандр Лукашэнка прывёў сітуацыю з валютным ажыятажам, калі валюту насельніцтва здавала не менш, чым у дакрызісны перыяд, але купіць валюту ў абменных пунктах банка купіць было праблематычна. Тады, па словах прэзідэнта, валюту скуплялі самі работнікі банкаў і не толькі для ўласных патрэб, але і для перапродажу.

Паводле слоў прэзідэнта, на працягу некалькіх месяцаў сітуацыя стабілізуецца, а пакуль беларусам трэба "цярпець, сціснуўшы зубы".

Акрамя таго, Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што пераадолець цяперашні крызіс Беларусь змагла б і без крэдыту, які ёй выдзеліў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС. За крэдытам краіна, паводле слоў прэзідэнта, звярталася не для таго, каб накіраваць гэтыя грошы на якія-небудзь канкрэтныя праекты, а на стварэнне "падушкі бяспекі", каб золатавалютныя рэзервы Беларусі павялічыць з 5-7 млрд даляраў да 10-13 млрд даляраў. "Тады нам будуць не страшныя катаклізмы", - заявіў прэзідэнт.

Лукашэнка: не праўда, што прыватнік - вораг Лукашэнкі

Прэзідэнт ставіцца да прапаноў ўключаць у склад парламенту краіны буйных прадпрымальнікаў досыць насцярожана. Паводле яго слоў, атрымаўшы ўладу, яны будуць лабіяваць толькі свае інтарэсы, а іх парламенцкая дзейнасць будзе падпарадкавана толькі іх бізнэсу.

У цяперашні час у Беларусі ствараецца Савет па прадпрымальніцтве пры прэзідэнце. Аляксандр Лукашэнка плануе зрабіць яго магутнай структурай, якая б не паўтарыла шлях парламентарыяў-бізнэсмэнаў.

"Не праўда, што прыватнік - вораг Лукашэнкі. Мне з прыватнікам прасцей размаўляць. І ўсё роўна, з якой ён ідэалогіяй. Калі ён адстойвае інтарэсы краіны, у яго будзе мая ідэалогія", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Жена работника ЖКХ летом на две недели перестает готовить горячую еду.

еще

Удовлетворяет ли вас температура воздуха в вашей квартире?