Мінфін РФ: крызіс у Беларусі працягнецца яшчэ паўтара гады

07.06.2011 16:23
Архив Редакция

У міністэрстве фінансаў Расіі лічаць, што Беларусі не ўдасца хутка выйсці з фінансавага крызісу. Пра гэта 7 чэрвеня заявіў намеснік кіраўніка мінфіна РФ Сяргей Сторчак. "Праблемы манетарнага парадку яны ў стане будуць пераадолець досыць хутка. Гэта будзе доўжыцца, можа быць, 15-18 месяцаў", — сказаў ён.

Адказваючы на пытанне журналістаў аб выдзяленні Беларусі крэдыту ЕўрАзЭС, Сяргей Сторчак падкрэсліў, што прыватызацыя беларускіх прадпрыемстваў не з’яўляецца галоўнай умовай прадстаўлення трох мільярдаў даляраў, перадае «Інтэрфакс».

«Я не ведаю, з чыёй падачы, гэта хтосьці выхапіў з кантэксту, што гэта асноўная ўмова. Умоваў там дастаткова шмат», — сказаў намеснік кіраўніка расійскага фінансавага ведамства.

Как вам новость?