МВФ абмяркоўвае з урадам меры па стабілізацыі эканомікі

07.06.2011 10:52
Архив Редакция

Намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Сяргей Румас 6 чэрвеня сустрэўся з місіяй Міжнароднага валютнага фонду на чале з Крысам Джарвісам. Бакі абмеркавалі пытанні стабілізацыі эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, у тым ліку на валютным і спажывецкім рынках.

Як паведамілі ва ўрадзе, Сяргея Румаса цікавіла ацэнка міжнародных экспертаў сітуацыі ў Беларусі ў параўнанні з папярэдняй місіяй МВФ. У прыватнасці, віцэ-прэм’ер пацікавіўся, як ацэньвае МВФ рашэнне Беларусі ўзяць крэдыт у Антыкрызісным фондзе ЕўрАзЭС.

«Хоць гэтая місія не разглядае заяўку па прадстаўленні дапамогі Беларусі, хацелася б вызначыць агульныя падыходы: наколькі МВФ падзяляе тыя меры, якія мы ўзгаднілі з Антыкрызісным фондам», — адзначыў Сяргей Румас.

Як паведамляў Тэлеграф, чарговая місія Міжнароднага валютнага фонду плануе працаваць у Беларусі да 14 чэрвеня 2011 года. Місія плануе разгледзець пытанні цяперашняй эканамічнай сітуацыі ў Беларусі, абмеркаваць меры, якія прымаюцца ўрадам і Нацбанкам па стабілізацыі сітуацыі на ўнутраным валютным рынку, а таксама вызначыць магчымасць падтрымкі МВФ макраэканамічнай палітыкі, якая праводзіцца ўрадам і Нацбанкам.

31 траўня ўрад і Нацбанк Беларусі накіравалі ў МФВ запыт на прадстаўленне краіне стабілізацыйнага крэдыту. Кансультацыі па гэтым пытанні таксама ўключаны ў парадак цяперашняй місіі МВФ.

Как вам новость?
Головоломки