МЗС: Беларусь не датычная да "кампрамата" на пасла Венгрыі

30.06.2011 17:51
Архив Редакция

Начальнік упраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Андрэй Савіных заявіў, што беларускі бок "не мае ніякага дачынення" да з'яўлення відэароліка, які кампраметуе жонку венгерскага амбасадара ў Беларусі Ферэнца Контры. "Кім бы ні былі аўтар і заказчык скандальных відэа, якія б мэты яны ні пераследавалі і дзе б тэрытарыяльна ні знаходзіліся, мы асуджаем іх дзеянні", — сказаў ён.

«Лічым, што практыка ўмяшання ў прыватнае жыццё дзяржаўных служачых з’яўляецца непрымальнай і парушае правы асобы», — падкрэсліў афіцыйны прадстаўнік МЗС РБ.

Андрэй Савіных таксама запэўніў журналістаў, што беларускі бок «забяспечваў і будзе ў далейшым забяспечваць на сваёй тэрыторыі ўсе ўмовы для знаходжання замежных дыпламатычных прадстаўнікоў у поўнай адпаведнасці з патрабаваннямі Венскай канвенцыі аб дыпламатычных зносінах».

«Венская канвенцыя патрабуе ад дыпламатаў павагі законаў краіны знаходжання. Пры выкананні гэтых патрабаванняў Канвенцыі ўсе правы дыпламатаў гарантаваныя. Лічым высунутыя абвінавачванні беспадстаўнымі», — дадаў ён.

Як раней паведамляў Тэлеграф, некалькі дзён назад у інтэрнэце з’явіўся відэаролік, якія кампраметуюць Іну Контра, жонку венгерскага амбасадара ў Беларусі Ферэнца Контры. Там паказана, як жанчына, падобная на жонку дыпламата, выязджае ў Італію для сустрэчы з палюбоўнікам. Венгерскія медыі мяркуюць, што відэа сфабрыкаванае беларускім Камітэтам дзяржбяспекі ў адплату за крытыку ўладаў Беларусі з боку Венгрыі.

Как вам новость?
Головоломки