"Прыёрбанк" перастае прымаць рублі па валютных крэдытах

29.06.2011 17:25
Архив Редакция

З 1 ліпеня 2011 года ААТ "Прыёрбанк" будзе прымаць плацяжы па крэдытах, выдадзеных раней у замежнай валюце, толькі ў замежнай валюце. Пагасіць такі крэдыт рублямі будзе пакуль немагчыма, паведамілі 28 чэрвеня ў банку. Паколькі гэта звязана з пэўнымі цяжкасцямі для кліентаў, банк распрацаваў шэраг праграм рэструктурызацыі і рэфінансавання валютных крэдытаў.

Як растлумачылі ў банку, пры дапамозе дадзеных праграм ўладальнікі валютных крэдытаў змогуць перавесці сваю крэдытную запазычанасць у замежнай валюце ў рублі і ў далейшым здзяйсняць пагашэнне крэдытаў беларускімі рублямі.

Між тым, як перадаваў Тэлеграф, у большасці беларускіх банкаў (у прыватнасці, у «Белрасбанку» і «МТБанк»), як правіла, рублямі можна аплаціць толькі бягучую запазычанасць, а датэрмінова пагасіць валютны крэдыт дазваляецца толькі замежнай валютай.

Как вам новость?
Головоломки