Расія можа перагледзець крэдытнае супрацоўніцтва з Беларуссю

20.06.2011 12:06
Архив Редакция

Калі пазіцыя Беларусі па абмежаванні на куплю валюты, а таксама па абмежаванні імпарту не зменіцца, міністэрства эканамічнага развіцця Расіі (МЭР) можа выступіць за перагляд крэдытнага супрацоўніцтва з гэтай краінай. Пра гэта 18 чэрвеня заявіў намеснік кіраўніка МЭР Андрэй Сляпнёў.

Па словах намесніка міністра эканамічнага развіцця Расіі, меры, якія сёння прымаюцца беларускімі ўладамі па абмежаванні крэдытавання, куплі замежнай валюты, а таксама закупак расійскіх камплектуючых прыватных прадпрымальнікаў, грубейшым чынам парушае пагадненні, дасягнутыя ў рамках Мытнага саюза і адзінай эканамічнай прасторы, перадае РИА «Новости».

У сувязі з гэтым, расійскі бок накіраваў Беларусі запыт на афіцыйныя кансультацыі па гэтых пытаннях. «Наўрад ці мы будзем звязвацца з судамі, але, магчыма, будзем выступаць за тое, каб глядзець на крэдытнае супрацоўніцтва», — растлумачыў Андрэй Сляпнёў.

«Мы разумеем складанасці беларускага боку, і мы нейкі час трывалі ў надзеі, што яны знойдуць рашэнне, якое будзе адлюстроўваць наяўныя дамоўленасці. Мы разумеем, што сітуацыя развіваецца ў негатыўным ключы, ніякіх рашэнняў, якія ўлічваюць нашы інтарэсы, не рыхтуецца, і  мы маем намер на наступным тыдні пачаць кансультацыі», — распавёў намеснік міністра.

Андрэй Сляпнёў падкрэсліў, што нават у крызіснай сітуацыі «неабходна дзейнічаць адэкватна». «Нельга адной рукой браць пазыкі, а іншай ўдараць па нашых эканамічных інтарэсах», — лічыць намеснік кіраўніка МЭР.

Па словах Андрэя Сляпнёва, праз дзейныя у Беларусі абмежаванні расійскія партнёры ўжо страцілі дзясяткі мільёнаў даляраў. У прыватнасці, страты выкліканыя тым, што прыватныя прадпрыемствы не могуць скарыстацца перавагамі канвертацыі валюты.

Мінфін: Расія не адмовіць Беларусі ў крэдыце ЕўрАзЭС

Тым часам міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын заявіў, што Расія не адмовіцца ад пералічэння Мінску першага траншу крэдыту ЕўрАзЭС. Паводле яго слоў, пытанне аб абмежаванні імпарту Беларуссю не звязана з умовамі выдачы крэдыту. Аднак, як адзначыў кіраўнік мінфіна Расіі, калі дзеянні беларускіх уладаў прывядуць да істотнага абмежавання гандлю з Расеіяй, што супярэчыць правілам Мытнага саюза, Расія можа падняць гэта пытанне.

Як перадаваў Тэлеграф, у чэрвені было падпісана пагадненне аб выдзяленні Беларусі крэдыту ў памеры трох мільярдаў даляраў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Першы транш крэдыту ў памеры 800 млн даляраў Беларусь плануе атрымаць ужо ў чэрвені.

Как вам новость?
Головоломки