Сямашка: з крэдытам на АЭС праблемаў няма

07.06.2011 17:22
Архив Редакция

Першы намеснік прэм'ер-міністра Беларусі Уладзімір Сямашка заявіў 7 чэрвеня, што ў Мінска і Масквы не ўзнікае праблемаў па пытанні вылучэння Расіяй крэдыту на будаўніцтва першай беларускай АЭС. "У графіку падпісання крэдытнага пагаднення значыцца ліпень. Усё ідзе па графіку. Пакуль усё рэальна, ніякага пярэчання няма", — сказаў першы віцэ-прэм'ер.

Ён адзначыў, што ўжо ў чэрвені бакі маюць намер падпісаць кантрактнае пагадненне на будаўніцтва АЭС, паведамляе БелТА. Сума крэдыту — тэма перамоваў, яна знойдзе адлюстраванне ў кантрактным пагадненні, дадаў Уладзімір Сямашка.

Як раней перадаваў Тэлеграф, Расія гатова выдзеліць Беларусі крэдыт на суму сем мільярдаў даляраў на будаўніцтва АЭС. Пра гэта паведаміў расійскі віцэ-прэм’ер, міністр фінансаў Расіі Аляксей Кудрын, адзначыўшы, што гаворка ідзе таварным крэдыце.

Как вам новость?
Головоломки