Сурыкаў: да канца года Беларусь атрымае 1,24 млрд даляраў

09.06.2011 12:07
Архив Редакция

Беларусь да канца 2011 года атрымае 1,24 млрд даляраў з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС. Пра гэта 9 чэрвеня паведаміў журналістам надзвычайны і паўнамоцны амбасадар Расіі ў Беларусі Аляксандр Сурыкаў.

«Расія разумее эканамічную сітуацыю ў Беларусі, якая патрабуе аператыўнай рэакцыі і падтрымкі краін — партнёраў па ЕўрАзЭС», — цытуе расійскага дыпламата БелТА.

Аляксандр Сурыкаў таксама лічыць важнай умовай стабілізацыі фінансава-эканамічнай сітуацыі ў Беларусі прыток у краіну замежнага капіталу, які, на яго думку, можна прыцягнуць шляхам пачатку працэсу прыватызацыі.

Як ужо перадаваў Тэлеграф, рашэнне аб выдачы 3 млрд даляраў Беларусі з Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС было прынятае 4 чэрвеня. Крэдыт выдзяляецца на дзесяць гадоў з ільготным перыядам на тры гады па плаваючай стаўцы 4,1% гадавых.

Как вам новость?
Головоломки