Днём 6 чэрвеня каля вёскі Агароднікі Гарадзенскага раёна трактар сутыкнуўся з аўтамабілем "Ніва", які рухаўся насустрач. Ад моцнага ўдару трактар разваліўся на часткі. Кіроўцу "Нівы" заціснула ў салоне, ён памёр на месцы. Прычынай аварыі стала парушэнне трактарыстам правілаў дарожнага руху, паведамілі ў Дзяржаўтаінспекцыі Горадні і Гарадзенскай вобласці.
Кіроўца трактара 30-гадовы мужчына парушыў правілы пераезду скрыжавання — ён пачаў выконваць паварот, не саступіўшы дарогу сустрэчнай машыне.
Фота gaigrodno.by
Как вам новость?
Фото и видео
Головоломки
Выбор читателей