У Казахстане Пуціна пераблыталі з Лукашэнкам

16.06.2011 12:27
Архив Редакция

Прыняцце парламентам Казахстана — Мажылісам — ратыфікацыі аднаго з пагадненняў па Мытным саюзе давялося адкласці праз тое, што ў графе "прэзідэнт Рэспублікі Беларусь" былі пазначаны імя і прозвішча прэм'ер-міністра Расіі — "Пуцін В.В.". Гаворка ідзе "Аб ўзгодненай макраэканамічнай палітыцы" — пагадненні паміж краінамі-удзельніцамі Мытнага саюза Расіяй, Беларуссю і Казахстанам.

Прыняцце гэтага дакумента дэпутаты палаты адклалі на некалькі гадзін праз памылкі ў суправаджальных матэрыялах, паведамляе казахскае інфармагенцтва Bnews.kz.

«Чытаем: «Падпісана за Рэспубліку Беларусь — прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Лукашэнка А.Р.; за Рэспубліку Казахстан — прэзідэнтам Рэспублікі Казахстан Назарбаевым Н.А., за Расійскую Федэрацыю — прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Пуціным В.У.», — працытаваў тэкст суправаджальнай даведкі да пагаднення дэпутат Іван Чыркалін на пленарным пасяджэнні Мажыліса.

«Можа быць, мы не тое ратыфікуем? Можа, нам неабходна вярнуць, няхай разбяруцца», — заявіў мажылісмэн Ержан Рахметаў.

У выніку абмеркаванне ратыфікацыі было перанесена на некалькі гадзін. Пасля перапынку спікер парламента Казахстана Урал Мухамеджанаў агучыў ліст ад кіраўніка аднаго з дэпартаментаў Мытнага саюза з выпраўленнямі, назваўшы гэты выпадак «страшэнным непарадкам». Пасля гэтага ратыфікацыя пагаднення была ўхваленая Мажылісам.

Как вам новость?
Головоломки