У Мінску кіроўцу "хуткай дапамогі" затрымалі ў п'яным выглядзе

07.06.2011 16:31
Архив Редакция

У ноч на 7 чэрвеня ў Мінску супрацоўнікі Дзяржаўтаінспекцыі затрымалі кіроўцу "хуткай дапамогі". Мужчына ў працоўны час кіраваў службовым аўтамабілем у стане алкагольнага ап'янення, паведаміла старшая інспектарка па агітацыі і прапагандзе АДАІ Цэнтральнага РУУС Мінску Настасся Цыбіна.

Супрацоўнікі ДАІ звярнулі ўвагу на кіроўцу аўтамабіля «хуткай дапамогі», калі той выходзіў з начной крамы. Спыніўшы машыну, інспектар адчуў пах алкаголю ад кіроўцы і заўважыў бутэльку піва на пярэднім сядзенні. У ходзе медыцынскага агляду ў крыві мужчыны (1960 года нараджэння) выявілі 0,67 праміле алкаголю, паведамляе «Аўтабізнэс«.

Па словах кіроўцы, на змену ён заступіў каля 20:00, а ў 23:00 ён выпіў каля 1,5 літра піва. Каля 03:00 мужчыну затрымалі.

За кіраванне аўтамабіля ў п’яным выглядзе на кіроўцу склалі пратакол аб адміністрацыйным правапарушэнні. Яму пагражае штраф у памеры ад 15 да 35 базавых велiчынь з пазбаўленнем права кіравання аўтамабілем на тэрмін да трох гадоў.

Как вам новость?
Головоломки