Улады РБ абяцаюць заробак у прамысловасці на ўзроўні 400 даляраў

30.06.2011 17:11
Архив Редакция

Да канца года сярэднм заробак ў прамысловасці павінен вырасці да 400 даляраў. Аб гэтым заявіў першы віцэ-прэм'ер Беларусі Уладзімір Сямашка, выступаючы 30 чэрвеня перад дэпутатамі абедзвюх палат Нацыянальнага сходу.

«Па рэальным курсе сярэдняя зарплата сёння абвалілася з 500 да 300 даляраў. Але меры, што прымаюцца дазваляюць спадзявацца, што да снежня бягучага года па прамысловым прадпрыемствам мы павінны выйсці на зарплату ў 400 даляраў», — цытуе Сямашка БелаПАН.

Паводле яго слоў, некаторыя прадпрыемствы ўжо сёння выходзяць на такі ўзровень заробку. У прыватнасці, на Шклоўскай папяровай фабрыцы за травень сярэдняя зарплата склала 1,73 млн рублёў. «Пастаўлена задача да канца года выйсці на 2,5 млн рублёў. Але гэта будзе зароблены заробак», — канстатаваў першы віцэ-прэм’ер.

У цэлым, «400 даляраў па прамысловай вытворчасці — выканальная задача», сказаў ён. «У наступным годзе будзем вырашаць, як выходзіць на 500 даляраў заробку і падымаць далей», — дадаў намеснік кіраўніка ўрада.

Закранаючы бягучую сітуацыю ў эканоміцы, Уладзімір Сямашка адзначыў, што амаль 100% прадпрыемстваў адаптаваліся сёння да курсу 5000 рублёў за даляр. Пры гэтым ён падкрэсліў, што гэта было дасягнута не за кошт павышэння коштаў на 56%, на якія быў дэвальваваны беларускі рубель: «Хапіла 25-30%».

Паводле яго слоў, складаней ідзе адаптацыя на нафтаперапрацоўчых заводах.

Ён падкрэсліў, што ўраду ўдалося «застабілізаваць кошты на прамысловыя тавары».

Как вам новость?