Хакеры, што ўзарвалі сайт Лукашэнкі сталі ахвярай DDoS-атакі

16.06.2011 16:41
Архив Редакция

Сайт "Путинвзрываетдома", стваральнікі якога арганізавалі масіўныя размеркаваныя напады на сайт прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнка, 14 чэрвеня сам пацярпеў ад DDoS-нападаў. Замест стандартнага інтэрфейсу сайт выдае наведнікам змест інтэрнэт-партала кіраўніка беларускай дзяржавы.

У афіцыйным мікраблогу ў Twitter хакеры паведамілі, што пасля публікацыі навіны пра атаку на сайт Аляксандра Лукашэнка 13 чэрвеня сайт putinvzrivaetdoma.org падпаў пад масіўны DDoS-напад.

«У дадзены момант нашы серверы атакаваныя UDP-флудам сумарнай магутнасцю больш за гігабіт. Перадаем прывітанне «Белтэлекаму», — гаворыцца ў апошнім запісе, апублікаваным на сайце. «Белтэлекам» сітуацыю ніяк не каментуе.

Як перадаваў Тэлеграф, днём 13 чэрвеня інтэрнэт-рэсурс для арганізацыі калектыўных DOS-нападаў «Путинвзрываетдома» паведаміў аб «узрыве» афіцыйнага сайта прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Некалькі гадзін сайт прэзідэнта наогул быў недаступны, пасля чаго яшчэ суткі працаваў з перабоямі.

«Путинвзрываетдома» — гэта інструмент для правядзення калектыўных размеркаваных ddos-нападаў (ад англ. Denial of Service, Адмова ў абслугоўванні) мэтай якіх з’яўляецца вывядзенне сайтаў са строю шляхам перагрузкі магутнасцяў атакаваных сервераў. Кожны наведнік можа прыняць удзел у нападзе, добраахвотна падаючы рэсурсы свайго кампутара. Прынцып атакі грунтуецца на адкрыцці вялікай колькасці падключэнняў з дапамогай JavaScript на кліенцкім баку. Наведнікі могуць камунікаваць у чаце, унесці свае прапановы і паглядзець спіс перамог.

Как вам новость?