За студзень-красавік дэфіцыт бюджэту Беларусі склаў 1,23 млрд даляраў

02.06.2011 13:42
Архив Редакция

Рэспубліканскі бюджэт Беларусі за першыя чатыры месяцы гэтага года склаў 3,7 млрд рублёў (1,23 млрд даляраў). Пра гэта паведамілі ў міністэрстве фінансаў. Гадавы план урада прадугледжвае дэфіцыт бюджэту ў 6,33 трлн рублёў (3,2% да ўнутранага валавага прадукту). Даходы бюджэту рэспублікі склалі 10,4 трлн рублёў (31,1% гадавога плану).

Прафіцыт бюджэту сектару органаў дзяржаўнага кіравання склаў 1,01 трлн рублёў (1,8% да ВУП). Даходы бюджэту сектару органаў дзяржкіравання за пазначаны перыяд былі роўныя 26,5 трлн рублёў (34,7% ад гадавога задання). За студзень-красавік тут паступіла ў бюджэт 5,4 трлн рублёў падатку на дабаўленую вартасць (28,1% гадавога плану).

Паступленні падатку на прыбытак раўняюцца 2,3 трлн рублёў (34,8%), акцызаў — 1,3 трлн рублёў (24,5%), на дзяржаўнае сацстрахавання — 7,8 трлн рублёў (38,1%). Знешнеэканамічная дзейнасць прынесла прыбыткаў на 2,9 трлн рублёў (39,5%).

За красавік запазычанасць па падатках і зборах вырасла на 25,4 млрд. рублёў і на 1 траўня была роўная 72,6 млн рублёў.

Бюджэтныя выдаткі ў сектары органаў дзяржкіравання за студзень-красавік раўняліся 25,5 трлн рублёў (30,8% гадавога плана), расходы рэспубліканскага бюджэту — 10,4 трлн рублёў (26,2%).

На агульнадзяржаўную дзейнасць было выдаткавана 2,5 трлн рублёў (21,4%), на фінансаванне нацыянальнай эканомікі — 3,6 трлн рублёў (29,1%). Фінансаванне сацыяльнай сферы склала 16,3 трлн рублёў (33,%). Сюды ўваходзяць сацыяльная палітыка, адукацыя, ахова здароўя, фізічная культура, спорт, культура і сродкі масавай інфармацыі, а таксама Фонд сацыяльнай абароны насельніцтва.

Как вам новость?
Головоломки