ЗША выказаліся за будаўніцтва АЭС у Беларусі

28.06.2011 17:29
Архив Редакция

ЗША падтрымліваюць планы Беларусі па будаўніцтве атамнай электрастанцыі, аднак не выказваюць свайго меркавання з нагоды пляцоўкі для яе ўзвядзення ў Астраўцы. Пра гэта заявіла 28 чэрвеня ў Вільні амбасадарка ЗША ў Літве Эн-Элізабэт Дэрсі.

«Я хачу ўдакладніць, што ЗША сапраўды заявілі пра АЭС у Беларусі. Мы выказваем палітычную падтрымку такім краінам, як Беларусь і Літва, а таксама любой іншай краіне, якая жадае дыверсіфікаваць свае крыніцы энергіі і забяспечыць энергетычную бяспеку», — падкрэсліла дыпламатка, перадае DELFI.

Паводле яе слоў, мірная атамная энергетыка з’яўляецца часткай гэтай бяспекі. «Мы не выказвалі якія-небудзь погляды з нагоды пляцоўкі АЭС, мы толькі сказалі, любое развіццё атамнай энергетыкі ў мірных мэтах павінна адпавядаць міжнародным стандартам бяспекі. Гэта асабліва важна пасля таго, што адбылося ў Японіі», — адзначыла Эн-Элізабэт Дэрсі.

Как вам новость?
Головоломки