01. 07. 2011

Заяўку на крэдыт ЕўрАзЭС Беларусь падала да прэзідэнцкіх выбараў

Беларускі бок прасіў Антыкрызісны фонд ЕўрАзЭС аператыўна разгледзець заяўку Беларусі і ўнесці яе на разгляд экспертнай радзе "з тым, каб гэтае пытанне было разгледжана на пасяджэнні савета фонду ў лістападзе 2010 года", гаворыцца ў заяўцы, перадаюць "Беларускія навіны".
заявка 500.jpg

У заяўцы гаворыцца, што крэдыт неабходны Беларусі "для пакрыцця дэфіцыту бягучага рахунку на перыяд, неабходны для ажыццяўлення макраэканамічнай карэкціроўкі і адаптацыі эканомікі да новых умоваў функцыянавання, а таксама для падтрымання міжнародных рэзервовых актываў да ўзроўню, які забяспечвае эканамічную бяспеку дзяржавы".

Сярод задач, якія беларускія ўлады разлічвалі вырашыць у рамках рэалізацыі праграмы, значылася "правядзенне рэформы ў фінансавым сектары і абмежаванне квазібюджэтнага фінансавання".

Сродкі Антыкрызіснага фонду ЕўрАзЭС, згодна з кастрычніцкай заяўкай, планавалася прыцягнуць пад 3% гадавых, з ільготным перыядам пяць гадоў і тэрмінам вяртання з улікам ільготнага перыяду 10 гадоў. Гэтую заяўку фонд ЕўрАзЭС задаволіў, аднак, праз восем месяцаў пасля падачы і на іншых умовах - пад плаваючую стаўку 4,1%, з ільготным перыядам тры гады.

Вышла книга "Как правильно сложить парашют". Издание 2-е, исправленное.

еще

Запрет на купание в водоемах

А вы соблюдаете запреты на купание в водоемах?

Загрузка...