1 лютага Talaka.Party: Музычны цэх “Хто Талакой працуе, той Талакой і адпачывае!”

1 лютага ў галерэі ЦЭХ адбудзецца 12-гадзінны музычны марафон Talaka.Party: Музычны цэх.

З 12:00 да 24:00 выступяць 16 беларускіх гуртоў. Сярод іх як маладыя гурты, так і дастаткова вядомыя – J:MOPC, Палiна Рэспублика, Нагуаль, ili-ili і іншыя. Усе гурты выступаюць абсалютна бясплатна. У арганізацыі марафона талакой прымаюць удзел шмат неабыякавых людзей: створаны штаб прасоўвання Talaka.Party, арганізавана раслейка афіш валанторамі па гарадах Беларусі, збор сродкаў на пакрыццё выдаткаў.

Ініцыятарамі мерапрыемства выступае платформа Talaka.by і гурт ili-ili. Само мерапрыемства некамерцыйнае. На ім не плануецца зарабляць, а пакрыць арганізацыйныя выдаткі, сьпіс якіх ёсць ў вольны доступе.

Па задуме гэта дазваляе рэалізаваць прынцып талакі, калі цікавы людзям івэнт арганізуецца з іх падтрымкай. Кожны ўдзельнік можа зрабіць свой унёсак у арганізацыю: музыкі выступаюць бясплатна, партнёры даюць свае паслугі на бясплатнай ці лаяльная аснове, людзі могуць далучацца да штаба прасоўвання Talaka.Party, набыць спонсарскі квіток праз сервіс bycard, стварыць сустрэчу ў падтрымку на МаеСэнс, патэлефанаваць па платнай гарадской лініі, дапамагчы з правядзеннем на самім мерапрыемстве.

1 лютага Talaka.Party: Музычны цэх “Хто Талакой працуе, той Талакой і адпачывае!”

Калі атрымаецца сабраць болей сродкам, чым неабходна, то рэшта сродкаў пойдзе на арганізацыю наступнай Talaka.Party. Магчыма, што яна пройдзе ўжо не ў Мінску, а будзе выязной.

Для тых, у каго не атрымаецца прыйсці, а таксама для жыхароў іншых гарадоў, будзе магчымасць глядзець онлайн-трансляцыю. Трансляцыя дазволіць 1-га лютага аб’яднаць неабыякавых да беларускай музыкі людзей не толькі з Мінска, але з усёй краіны і нават свету.

Паглядзець трансляцыю можна будзе 1-га лютага на Telegraf.by. 

А так сама у клюбах Loft cafe з 12.00 да 19.00 и Граффiтi паб-клюб з 12.00 да 17.00

 

На Talaka.Party выступяць:

Сэт 1

12.00–12.30 — Recha

12.45–13.15 — Hurma

13.30–14.00 — ForAboutFrom

14.15–14.45 — Rahis

Сэт 2

15.00-15.30 Коктейль Шаляпина

15.45-16.15 Чип и Дейл

16.30-17.00 Zui 

17.15-17.45 Nagual 

Сэт 3

18.00-18.30 Naka Piano 

18.45-19.15 SP Kava 

19.30-20.00 Сергей Пукст 

20.15-20.45 BosaeSonca 

Сэт 4

21-00-21.30 Navi 

21.45-22.15 Pawa

22.30-23.00 Palina Respublika 

23.15-23.45 ili-ili

Асаблівасць Talaka.Party: Музычны цэх заключаецца ў тым, што кожны, хто падтрымаў марафон, можа па праву называць сабе суарганізатарам і ісці на Talaka.Party як на свой івэнт.

Как вам новость?
Головоломки