4-5 июля состоится фестиваль исторической реконструкции средневековой культуры периода Великого Княжества Литовского "Гонару Продкаў 2015"

4-5 ліпеня 2015 году ў Вілейцы (мінская вобл.), адным з самых маляўнічых гарадоў Беларусі, які славіцца чысцінёй і багаццем сваёй прыроды, пройдзе рыцарскі фэст"Гонару Продкаў 2015".

Мэтаю мерапрыемства з’яўляецца папулярызацыя гістарычнае спадчыны прамаці сучаснае Беларусі — ВКЛ (Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага) і яго краін-суседзяў XI-XVI стагоддзяў, дапамога ў развіцці мечавога і лучнага спорту ў Рэспубліцы Беларусь, пасоўванне народнае творчасці, аб’яднанне майстроў, рамеснікаў і музыкаў на адной пляцоўцы, захаванне традыцый сярэднявечнай і народнае творчасці, перадача майстэрства, навыкаў, сакрэтаў старажытных відаў рамёстваў і ўменняў.

На фэсце "ГонаруПродкаў 2015" вы зможаце пазнаёміцца з гісторыяй, культурай, побытам насельніцтва ВКЛ і яго суседзяў, увачавідкі ўбачыць сярэднявечны ваенна-палявы лагер, стаць сведкай рэканструкцый бітваў і турніраў, пазнаёміцца з рамёствамі, паўдзельнічаць у сярэднявечных гульнях і забавах, паслухаць сярэднявечную і этнічную музыку і з галавою акунуцца ў займальны свет нашых продкаў.

Фэст "ГонаруПродкаў 2015" плануецца зрабіць штогадовым, з прычыны чаго, на тэрыторыі яго правядзення "ніжнім парку" г.Вілейка будзе пабудаванае гарадзішча з замчышчам і сярэднявечным горадам.На фэст будуць запрошаны клубы гістарычнае рэканструкцыі з усіх гарадоў Беларусі, майстры-рамеснікі, музыкі, выканаўцы сярэднявечнае музыкі, беларускія прадпрыемствы-ўдзельнікі, прадстаўнікі СМІ.

Сваім пачынаннем мы імкнёмся схіліць моладзь да спорту і здароваму ладу жыцця, выхаваць патрыятызм і гонар да сваё Радзімы, спрыяць стварэнню спартовых каманд па сучаснаму мечавомубою, здольных адстойваць гонар краіны на міжнароднай арэне. Таксама імкнёмся прымножыць традыцыі народных рамёстваў, данесці любоў да іх да насельніцтва, захоўваць і ўзбагачаць культуру і гістарычную спадчыну Беларусі.

Гісторыя і народныя рамёствы – гэта невычэрпны рэсурс цікавасці ня толькі для жыхароў Беларусі, але і яе гасцей, прымнажаючы і захоўваючы іх, мы развіваем турыстычную сферу нашае краіны на сусветным рынку.

На фэсце"ГонаруПродкаў 2015"для прыезджых будзе арганізаваны намётавы лагер. Гэта выдатнае свята для сямейнага адпачынку.

 

На фэсце Вас чакаюць дзве пляцоўкі:

  • Рыцарская 
  • Этна-пляцоўка

 

 

Праграма рыцарскай пляцоўкі:

3 ліпеня:

Заезд удзельнікаў фэсту. Выстаўленне лагеру.

 

1 дзень (4 ліпеня):

да 11.00 Заезд удзельнікаў; 

10.00-11.00 Музычны выступ, майстар-клас па танцах;

11.00-11.40 Урачыстае адкрыццё фэсту, прадстаўленне клубаў;

11.40-12.10 Музычны выступ;

12.00-17.00 Турнір лучнікаў і арбалетчыкаў.

12.10-13.10 Турнір алебардыстаў;

12.30-13.00 Музычны выступ;

13.20-13.40 Батлеечная пастаноўка;

13.50-14.20 Тэатральная пастаноўка;

14.30-16.30 Турнір 5 на 5;

16.30-17.20 Тэатральнае прадстаўленне "Спаленне вядзьмаркі";

17.20-17.50 Музычны выступ, майстар-клас па танцах;

17.50-18.20Бугурты (масавыя баі);

18.20-23.50Вялікі канцэрт і фаер-шоу;

 

2 дзень (5 ліпеня):

11.00-11.30 Музычны выступ;

11.30-13.30 Двубой збраяносцаў, турнір рыцараў

12.00-14.00 Фінал турніру лучнікаў;

12.30-13.00 Музычны выступ;

13.30-14.30 Тэатральная пастаноўка;

14.30-15.00 Інсцыянаванне штурму замка;

15.00-16.00 Бугурты;

16.00-18.00 Музычнаяпраграма, майстар-клас па танцах;

18.00-закрыццё фэсту, узнагарода пераможцаў.

 

Канцэртная праграма рыцарскай пляцоўкі “Гонару Продкаў” 2015:

Znich (Менск, FolkPaganMetal)

AquaProfunda (Менск, Medievalfolk)

Кашлаты Вох (Менск, вар’яцтва і скокі 

Rokash (Менск, нэафолк-рок)

Nevrida (Менск, фэнтэзы фолк)

Cad Goddeu (Берасьце, Medieval folk rock)

Скудрынка (Ліда, Medieval folk)

Chernovar (Вялейка, folk rock)

 

Этна-пляцоўка:

На тэрыторыі этна-пляцоўкі Вас будуць чакаць кавалі, керамісты, разьбяры па косці і дрэву, ткачы і ткачыхі, гарбары і іншыя майстры, якія захоўваюць традыцыі народных Беларускіх рамёстваў. Зіх дапамогаю кожны хто пажадае, зможа праверыць свае здольнасці і паспрабаваць выкаваць падкову, зрабіць гліняны гаршчэчак, саткаць пояс і інш.Вашае ўвазе будуць прадстаўлены прадметы быта і прылады працы сялянскіх хатаў і двароў. Вам распавядуць чым жылі і як бавілі час нашыя бабулі і прабабулі.
Вы здолееце паслухаць сапраўдныя беларускія народныя спевы ў выканні знакамітых гуртоў, паглядзець на майстар-класы па танцам і, вядома ж, самім патанчыць, пагуляць у народныя гульні і забавы. …І яшчэ шмат-шмат іншага.

Выступоўцы этна-пляцоўкі:

Горынь (Менск, народныя сьпевы)
Рутвіца (Менск, народныя сьпевы)
Капэля“На Таку” (Менск, танцавальна-сьпеўны гурт)
Мярэжа (Менск, народныя сьпевы)

Сайт фэсту vk.com/honaru_prodkau

4-5 июля состоится фестиваль исторической реконструкции средневековой культуры периода Великого Княжества Литовского "Гонару Продкаў 2015"

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки