06. 05. 2016

Беларускі спорт далучыўся да адукацыйнага праекта “Чытаем па-беларуску з velcom”

Сацыяльны адукацыйны праект “Чытаем па-беларуску з velcom” у красавіку і траўні прайшоў у 26 школах Гомельскай вобласці. У ім прынялі ўдзел больш за 2500 вучняў другіх і трэціх класаў з Гомеля, Рэчыцы, Жлобіна, Мазыра, Светлагорска, Брагіна і вёскі Малейкі Брагінскага раёна. У Мазыры і Жлобіне настаўнікамі праекта разам з беларускімі пісьменнікамі выступілі прадстаўнікі беларускага спорту – футбольнага клуба “Славія” і хакейнай каманды “Металург”.

Вядомыя беларускія пісьменнікі, паэты і тэлевядучыя Ўладзімір Ліпскі, Раіса Баравікова і Юры Жыгамонт у займальнай форме распавялі малодшым школьнікам пра беларускую мову, літаратуру і культуру. У Мазыры да заняткаў далучыліся віцэ-капітан ФК “Славія” Алег Страхановіч і адзін з трэнераў клуба Міхась Лакамы, а ў Жлобіне праект падтрымаў прэс-сакратар хакейнага клуба “Металург” Іван Грунтоў.

Галоўная задача сацыяльнага адукацыйнага праекта “Чытаем па-беларуску з velcom” - падтрымаць і развіць цікавасць да беларускай мовы і літаратуры ў малодшых школьнікаў. Ініцыятарам праекта выступіла кампанія velcom пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

“Мы вельмі рады, што праект “Чытаем па-беларуску з velcom” аб’яднаў вакол  сябе як творчых людзей, так і спартыўную супольнасць, - падкрэсліў кіраўнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom Вячаслаў Смірноў. - Усё пачалося з таго, што ў Мінску праект падтрымаў баскетбольны клуб “Цмокі-Мінск”. Для дзяцей вельмі важныя сустрэчы з камандамі, якія прадстаўляюць іх родныя гарады і неабыякавыя да роднай мовы і літаратуры”.

Прэс-сакратар ХК “Металург” Іван Грунтоў пракаментаваў: “Хакейны клуб “Металург” імкнецца падтрымліваць усе добрыя ініцыятывы. У клуба ёсць вызначаная папулярнасць і за кошт яе можна прыцягваць увагу да канкрэтных пытанняў, як у нашым выпадку да беларускай мовы. “Чытаем па-беларуску з velcom” вельмі патрэбны для краіны праект, таму што, нават калі з 30 дзяцей 2прасякнуліся атмасферай і ведамі, вынесенымі з уроку – гэта ўжо велізарны ўклад. А дзякуючы таму, што гэты адукацыйны праект ахопіць усю Беларусь, зацікаўленых роднай мовай дзяцей стане нашмат больш”.

Віцэ-капітан ФК “Славія” Алег Страхановіч падзяліўся ўражаннямі ад уроку: “Раней цікавасць да роднага слова ў мяне сканчалася адразу пасля званка з урока мовы ў школе. Удзел у праекце “Чытаем па-беларуску з velcom” апынуўся настолькі захапляльным, што з’явілася жаданне больш даведацца пра унікальныя словы,якія ёсць толькі ў беларускай мове, пра нашы спрадвечныя святы і пра нацыянальную культуру ўвогуле”.

Працяг адукацыйнага праекта плануецца напачатку новага навучальнага года і пачнецца са школ Брэста і Брэсцкай вобласці. У агульнай колькасці 150 школ і больш за 15 000 вучняў па ўсёй Беларусі прымуць удзел у сацыяльнай адукацыйнай ініцыятыве “Чытаем па-беларуску з velcom”.

Умер человек и попал на небо. Увидел там Бога и спрашивает:
— Господи, ну почему у других было всё, а у меня ничего? Всю жизнь маялся в долгах и нищете. Ну что тебе стоило послать мне хоть немножко богатства?
А Бог ему ответил:
— Я каждый день тебе слал «Уникальный способ разбогатеть без усилий», «Заработок в интернете за несколько часов» и «Реальный способ зарабатывать $5000 в неделю» — ты бы хоть раз по ссылке прошёл.

еще

Запрет на купание в водоемах

А вы соблюдаете запреты на купание в водоемах?

Загрузка...