У Мінску паказалі фільм «Форэст Гамп» па-беларуску

«Беларускія ўікэнды» вярнуліся ў Мінск пасля тура па рэгіёнах краіны. На гэты раз у рамках праекта пры падтрымцы velcom і «Атлант Тэлекам» быў прэзентаваны культавы фільм «Форэст Гамп». З 22 па 24 верасня ў кінатэатры «Масква» адбылося тры паказы, кожны з якіх сабраў поўную залу.

За гэтыя дні кінастужку паглядзелі каля 2000 чалавек. Улюбёны многімі «Форэст Гамп» стаў пятай карцінай праекта ў беларускай агучцы. Раней ужо адбыліся паказы мультфільмаў «Таямніца Келлз» і «Маленькі Прынц», а таксама фільмаў «Кніга Ілая» і «Пакуль ногi носяць».

Па традыцыі, арганізатары выбіралі фільм для перакладу і паказу, імкнучыся да таго, каб карціна не проста была цікавай для аўдыторыі і мела поспех сярод гледачоў, але і несла ў сабе важны з пункту гледжання агульначалавечых каштоўнасцяў пасыл. Гісторыя Форэста Гампа – прыклад таго, што нават самы непадыходзячы на ролю героя чалавек можа не толькі заслужыць свой уласны хэпі-энд, але і змяніць да лепшага жыццё многіх іншых.

«У апошні час беларуская мова ператвараецца з трэнду ў паўнапраўную частку нашага паўсядзённага жыцця. Тое, што яна пачынае гучаць з вялікіх экранаў, – гістарычная падзея. Бо культура займае асаблівае месца ў жыцці кожнай нацыі: яна не толькі забаўляе або навучае, але і аб'ядноўвае грамадства вакол тых ці іншых значных ідэй і каштоўнасцяў. Вялікі гонар для кампаніі velcom не проста быць сведкамі падзей, якія адбываюцца, але і актыўна ўдзельнічаць у іх», – адзначыў Вячаслаў Смірноў, начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый velcom.

У Мінску паказалі фільм «Форэст Гамп» па-беларуску

Гісторыя Форэста Гампа часткова пераклікаецца з адным з яркіх сацыяльных праектаў кампаніі velcom – ініцыятывай velcombegom. Бег – менавіта тое, што дапамагала герою Тома Хэнкса пераадольваць складаныя абставіны, а часам і ў літаральным сэнсе ратавала жыццё яму і навакольным. А кампанія velcom сваім праектам аб'яднала беларусаў дзеля дапамогі маленькім пацыентам Рэспубліканскай дзіцячай бальніцы медыцынскай рэабілітацыі. Сумеснымі намаганнямі мэта ў 100 000 кіламетраў была дасягнута нават раней за намечаны тэрмін. Гэтая лічба была канвертавана ў беларускія рублі і накіравана на рахунак установы.

Арганізатары плануюць працягваць сумесную працу над праектам «Беларускія ўікэнды» і далей: водгукі гледачоў і распраданыя квіткі красамоўна сведчаць пра тое, што жыхары Беларусі рады глядзець сусветнае кіно на роднай мове.

Как вам новость?
Головоломки