Паслы замежных дзяржаў масава загаварылі па-беларуску — вiдэа

12.12.2017 14:47
Жизнь Редакция

Кіраўнікі і прадстаўнікі дыпмісій замежных дзяржаў у Беларусі далучыліся да беларускамоўнага паэтычнаму флэшмоба. Прадстаўнікі пасольстваў Швецыі, Кыргызстана, Славакіі, Чэхіі і Фінляндыі прачыталі на відэа творы беларускіх аўтараў у падтрымку ўдзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom».

На прапанову арганізатараў праекта адгукнуліся прадстаўнікі шматлікiх дыпмісій. Паслы і саветнiкi прызналіся, што з задавальненнем падтрымалі праект, выказаўшы сваё паважлівае стаўленне да беларускай культуры, мовы і літаратуры.

Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Швецыі Крысціна Юханесан пракаментавала свой удзел у праекце так: «Я з радасцю прыняла ўдзел у ініцыятыве, якая падтрымлівае беларускую літаратуру. Для мяне гэта была адна з першых сустрэч са спадчынай беларускіх паэтаў і пісьменнікаў. Магу сказаць, што ў мяне засталіся толькі добрыя ўражанні і сапраўдная цікавасць да праекту». Крысціна Юханесан прачытала адзiн з самых вядомых твораў Максіма Багдановіча«Зорка Венера».

Да ініцыятывы далучыўся і Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Кыргызскай Рэспублікі Кубанычбек Касымавіч Амураліеў. Пасол прачытаў верш Максіма Багдановіча «Зімой». 9 снежня адзначалася 126 гадоў з дня нараджэння гэтага класіка беларускай літаратуры.

«Родная мова закладае аснову для мышлення і эмоцый чалавека. Гэта неад’емная частка чалавечай асобы, якая далучае нас да нашага культурнага асяроддзя. Родная мова – гэта таксама важны інструмент для атрымання новых ведаў і для вывучэння іншых моў. У нас у Фінляндыі таксама дзве афіцыйныя мовы: фінская і шведская. Я прыняў удзел у гэтым праекце, бо мяне цікавяць новыя мовы, і я хацеў выказаць сваю павагу да беларускай мовы», — пракаментаваў падтрымку праекта Янне Хейсканен, саветнік-пасланнік, кіраўнік Аддзялення Пасольства Фінляндыі ў Беларусі. Дыпламат абраў для чытання твор Якуба Коласа «Надыход зімы».

Пасол Славацкай Рэспублікі Ёзэф Мігаш абраў твор Якуба Коласа і прызнаўся, што беларуская мова здаецца яму вельмі прыгожай і мілагучнай.

Удзел у зімовым паэтычным флэшмобе таксама прыняў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь Мілан Экерт. Пасол падтрымаў праект, прачытаўшы твор Якуба Коласа.

«Мы ўдзячныя прадстаўнікам дыпламатычнага корпуса за падтрымку праекта і ўдзел у нашай ініцыятыве і з радасцю адзначаем, што беларуская культура і літаратура цікавыя не толькі грамадзянам нашай краіны, але і прадстаўнікам іншых краін і культур», – пракаментаваў начальнік аддзела карпаратыўных камунікацый кампаніі velcom Вячаслаў Смірноў.

Падтрымка праекта прадстаўнікамі дыпламатычнага корпуса ў Рэспубліцы Беларусь — не адзіны прыклад удзелу прадстаўнікоў іншых краін у ініцыятыве. Раней удзельнікаў конкурсу «Чытаем па-беларуску з velcom» ужо падтрымалі генеральны дырэктар і топ-менеджэры velcom. Яны запісалі відэа ў падтрымку рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў.

Першы этап рэспубліканскага конкурсу юных чытальнікаў «Чытаем па-беларуску з velcom» працягнецца да 20 снежня 2017 года. Конкурс праводзіцца пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Беларусі сярод навучэнцаў 7 і 8 класаў. Удзельнікам прапануецца запісаць відэа, на якім яны чытаюць адзін з твораў беларускай літаратуры. Затым неабходна размясціць відэа на асабістай старонцы ў адной з сацыяльных сетак (Вконтакте, Facebook, Instagram) і пазначыць публікацыю афіцыйным хэштэгам конкурсу — #чытаемзвэлком або #чытаемзvelcom. Лепшыя, на думку журы, канкурсанты будуць названы да 29 снежня 2017 года і прымуць удзел у рэгіянальных этапах конкурсу ў 2018 годзе. Пераможцы рэспубліканскага фіналу атрымаюць смартфоны маркі Apple.

Как вам новость?
Фото и видео

«Поймал «крокодила» — На Гродненщине рыбак выловил щуку весом более 12 кг

В украинском Днепре ракета попала в жилую пятиэтажку. Есть погибшие

МВД показало кадры контртеррористических учений в Минске по сценарию теракта в Crocus City Hall

«Хозяин хотел 1,5 миллиона долларов» — Белорус показал «непокорённый» домик в Минске

«Инженерная мысль на высоте» — В TikTok показали старинный деревенский ключ. Как им пользоваться?

«Они там круглые сутки плавают?» — Часы из синхронисток в израильском аэропорту покорили соцсети

«Чем пичкают?» — Парень спросил в TikTok, что не так с купленной курицей. Но белорусов удивила не она

В США побили мировой рекорд по танцам на пуантах — одновременно станцевали 353 балерины

«Яша, тебя ничего не смущает?» — Брестчанин показал в ТикТоке «позор всех аистов». Но белорусы не согласились

В Индонезии впервые за 22 года проснулся вулкан Руанг – сотни людей эвакуировали

В ГАИ показали, как в Витебске легковушка сбила на переходе 9-летнего мальчика

«Белорусская Голландия» — В TikTok показали поле из тюльпанов на Брестчине. Пользователи не поверили

«Звучит как болезнь» — В TikTok посоветовали белорусам есть этот редкий гриб. А может, не стоит?

Лук, грибочки и экскаватор. Вот как готовит завтрак заведующий машинно-тракторным парком

Головоломки