Лявон Вольскі дасць бясплатны канцэрт у Мінску да 100-годдзя БНР

24 сакавіка ў клубе «Бруге» адбудзецца бясплатны канцэрт Лявона Вольскага з гуртом Volski ў гонар 100-годдзя БНР. «Мы не маглі не адзначыць гэтую дату ў Мінску», – напісаў музыка ў сваім Facebook.

На святочны канцэрт, які пачнецца а 16-й гадзіне, патрапяць першыя 500 чалавек, якія зарэгіструюцца онлайн на адмысловай старонцы (https://goo.gl/GrGAoR) і атрымаюць пацверджанне на  мэйл. Адразу пасля канцэрта гурт з’язджае  ў Беласток, дзе выступіць 25 сакавіка на святкаванні 100-годдзя БНР, якое ладзяць беларусы Падляшша.

Акрамя гэтага 25 сакавіка Лявон Вольскі возьме ўдзел у канцэрце каля Опернага тэатру ў Мінску праз тэлемост. Учора Лявон Вольскі выдаў новую песню «Героі не паміраюць», прысвечаную 100-годдзю БНР.

Как вам новость?