На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M

Ці можа гульнявы ноўтбук быць па-сапраўднаму тонкім? Гэтым пытаннем ужо даўно задаюцца як вытворцы, так і геймеры. Са з’яўленнем на рынку новай тэхналогіі NVIDIA Max-Q у вытворцаў з’явілася магчымасць прадэманстраваць сваё бачанне геймерскіх ноўтбукаў з “топавым” жалезам у адным ультратонкім корпусе. Сёння размова пойдзе якраз пра адну з такіх мадэляў: вельмі-вельмі тонкі (і стыльны) ASUS ROG Zephyrus M.
 
Характарыстыкі:
 
Працэсар: Intel Core i7-8750H (6 ядраў, 12 патокаў, 2,2/4,1 ГГц)
Дысплэй: 15,6″, 1920×1080, 144 Гц, 3 мс
Аператыўная памяць: 16 Гбайт DDR4-2666
Відэакарта: NVIDIA GeForce GTX 1060 (6 Гбайт GDDR5)
SSD-накапляльнік: 256 Гбайт M.2 NVMe PCIe 
SSHD-накапляльнік: 1 Тбайт 5400 аб/мін 
Раздымы: 4x USB Type-A (USB 3.1 Gen2); 1x USB Type-C (USB 3.1 Gen2, Thunderbolt 3); 1x HDMI v2.0; 1x раздым падключэння навушнікаў/мікрафона (3,5 мм)
Габарыты: 35,4 х 26,2 х 17,5-19,9
Вага: 2,45 кг
 
На стылі
 
Пры вазе ўсяго ў 2,45 кг і таўшчыні каля 19 мм ASUS ROG Zephyrus M (GM501) бясспрэчна адносіцца да ліку самых кампактных геймерскіх машын, даступных сёння. 
Дызайн навінкі адрозніваецца ад большасці ноўтбукаў вельмі экстраардынарнай знешнасцю. І калі экстэр’ер дэвайса выглядае строгім, у фірменным для ASUS ROG чорна-чырвоным выкананні, то самая экстравагантная дэталь скрываецца, да пары да часу, ад непадрыхтаванага назіральніка, каб затым зрабіць стапрацэнтны ваў-эфект. Але пра гэта крыху пазней.  
 
На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M
 
Корпус Zephyrus M — поўнасцю металічны, на краях асноўнай часткі відаць тонкія лініі бронзавага колеру, а пакрыццё вечка апрацавана двума метадамі шліфоўкі металу, дзякуючы чаму ствараецца вельмі прыгожы эфект: здаецца, што канструкцыя складаецца з дзвюх састаўных частак. Пакуль ноўтбук знаходзіцца ў закрытым становішчы, на вечку пераважаюць цёмныя колеры. Адкрыеш дэвайс — колеры мяняюцца, становячыся блізкімі да колеру шэрага, “зброевага” металу. Прыгажосць! 
 
На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M
 
Такім чынам, вы адкрылі ноўтбук — і … Што гэта?!  Асноўны блок корпуса (з клавіятурай) прыпадняўся! Уся справа ў неверагодна экстравагантнай сістэме ахалоджвання, якая ўключае ў сябе адсоўную ніжнюю панэль. Яна садзейнічае больш эфектыўнаму руху паветра і, адпаведна, лепшаму ахалоджванню. Пры гэтым дно корпуса адсоўваецца на некалькі міліметраў, што надае клавіятуры больш эрганамічнае становішча.
 
На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M
На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M
 
Камунікацыйныя магчымасці
 
Рамка лэптопа літаральна нашпігавана разнастайнымі інтэрфейсамі. У прыватнасці, на левым баку знаходзіцца HDMI-выхад, цэлых тры USB-порты з актуальным стандартам 3.1 Gen2, а таксама 3,5-мм аўдыявыхад. Праз апошні можна падключаць як мікрафон, так і навушнікі.
 
На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M
На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M
  
На правым баку можна знайсці чацвёрты порт USB 3.1, а таксама інтэрфейс Thunderbolt 3. Асобнага DisplayPort тут хоць і не прадстаўлена, але гэтую сітуацыю без праблем можна выправіць з дапамогай Thunderbolt-выхаду.
 
Прадукцыйнасць 
 
У актуальныя топавыя гульні на Zephyrus GM501 можна гуляць без якіх-небудзь праблем на самых высокіх настройках дзякуючы хуткаму працэсару Intel Core i7-8750H з 6 ядрамі (ад 2,2 да 4,1 ГГц), 16 Гбайт аператыўнай памяці стандарту DDR4 і выдзеленай графічнай карце Nvidia GeForce GTX 1060.
 
Для атрымання практычнага ўражання ад якасці графікі мы ўзялі ў рукі такія актуальныя А-тайтлы, як “Вядзьмак 3”, “The Evil Within 2” і “Far Cry 5”. Усе тры гульні пабеглі на самых высокіх графічных настройках у разрозненні Full-HD з пастаяннымі 60 fps. У выпадку з “Far Cry 5” у сярэднім назіраліся нават больш чым 70 fps.
 
Экран
 
Яркі, матавы, высокакантрасны — у 15,6-цалёвым дысплэі Asus ROG Zephyrus GM501GS усё зроблена правільна. Мы адзначылі цудоўную максімальную яркасць у 302,8 кд/м2, шахматную кантраснасць у 148:1, а таксама добры ахоп колеравай прасторы. Разрозненне, як гэта прывычна для такога памеру экрана, складае 1920х1080 пікселяў.
 
На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M
 
Інакш, чым прывычная справа, успрымаецца 144-герцовая частата дысплэя. Яна забяспечвае перш за ўсё пры хуткіх рухах камеры істотна меншае мігценне карцінкі, чым у звычайных 60-герцовых манітораў. Акрамя таго, тут ёсць і ўжо згаданая падтрымка функцыі G-Sync, што таксама пакуль яшчэ з’яўляецца рэдкасцю для гульнявых ноўтбукаў.
 
Інавацыйная сістэма ахалоджвання AAS
 
У той час, як у больш дарагой роднаснай мадэлі, ROG Zephyrus GX501, распрацаваная вытворцам унікальная сістэма ахалоджвання AAS працуе вельмі ціха, у GM501 яна з’яўляецца крыху менш эфектыўнай — прынамсі ў тым, што датычыцца гучнасці. Затое сістэма ахалоджвання стабільна ўтрымлівае відэакарту падчас шматгадзінных гульнявых сесій на прымальных 70 градусах. Пры гэтым клавіятура ў зоне клавіш WASD практычна не награваецца.
 
На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M
 
RGB-клавіятура
 
У адрозненне ад “калегі” на GX501, клавіятура мае больш пераканаўчыя характарыстыкі — дакладна выражаную сілу процідзеяння націску, прыемную вышыню свабоднага ходу клавіш і дакладна размежаваныя кнопкі. Зразумела, прысутнічае і RGB-падсветка.
 
На борце ноўтбука ёсць і асобны лічбавы блок, і выдзеленыя кнопкі як для рэгулявання гучнасці дынамікаў, так і для выкліку Asus Gaming Center. Тым не менш да раскладкі з-за маленькага памеру кнопкі “Enter” можа спатрэбіцца некаторае прывыканне. Ну і, у рэшце рэшт, пераканаўчым мы можам назваць і дакладны тачпад з выдзеленымі кнопкамі “мышкі”, чыя паверхня не надта клейкая, не надта слізкая.
 
Выснова:
 
Asus ROG Zephyrus M прапаноўвае ўсё, што толькі можна чакаць ад сучаснага гульнявога ноўтбука. Падчас тэставых выпрабаванняў 15,6-цалёвы лэптоп здолеў набраць вялікую колькасць рэйтынгавых балаў дзякуючы выдатнай прадукцыйнасці, дысплэю і абсталяванню.
 
Нягледзячы на наяўнасць відавочных плюсаў, да якіх можна аднесці топавае “жалеза” і яркі арыгінальны дызайн з прадуманай сістэмай ахалоджвання, пакрытыкаваць Zephyrus M можна толькі за не вельмі працяглы час аўтаномнай работы. Каму гэта не перашкодзіць, той у асобе Zephyrus GM501 атрымае гульнявы лэптоп з вялікім запасам на будучыню і арыгінальнай сістэмай ахалоджвання, які поўнасцю апраўдвае свой кошт.
 
На стылі: агляд геймерскага ноўтбука ASUS ROG Zephyrus M

Как вам новость?
Головоломки