Гурт Atesta: жаночы кліп-адказ Дэйву Мэцьюзу

Беларускі гурт Atesta зняў кліп "Магільшчык", кавер-версію вядомага твора Dave Matthews Band, у якім тры выбітныя беларускі занялі месца амерыканскіх герояў.

«Магільшчык» — беларуская і беларусізаваная версія аднаймённай песні Dave Matthews Band.  Менавіта гэтая песня была асобна адзначаная спявачкай і педагогам Ірэнай Катвіцкай падчас удзелу ў конкурсе «Заспявай».

Кажуць музыкі гурта ATESTA , — «У працэсе працы да нас далучыўся Lesley Knife з Gods Tower. Пасля таго, як мы запісалі разам песню, ён стаў рэжысёрам кліпа і выканаў ролю магільшчыка. Мы хацелі расказаць гісторыю дзяўчыны, якая праводзячы спірытычны сеанс з жанчынамі мінулага, раптам разумее, што сама яна даўно мёртвая. Вядома, можна было перакласці Дэйва Мэцьюза даслоўна, але жыццяпіс Сайруса Джонса і іншых герояў быў бы малацікавы, дый проста незразуметы на нашых прасторах, таму героямі беларускай версіі сталі Яўгенія Пфляўмбаўм, Эмілія Плятэр і Ларыса Геніюш».  

Гурт TESTA існуе з восені 2018-га году і за гэты час паспеў выпусціць ужо пяць кліпаў, улучна з калядным хуліганскім відэа на песню «Лапеза». Цікава, што гурт паўстаў пры дапамозе бацькоў спявачкі Ульяны як адказ на пажаданне заняцца рок-музыкай.

Как вам новость?