UZARI ператварае беларускую мову. Прэм’ера сінгла “Падзяка сэрца”

04.02.2019 11:05
Редакция

UZARI прэзентуе сінгл “Падзяка Сэрца” з першага альбома, які доўгі час чакаюць яго прыхільнікі і нават тыя, хто ўпершыню пазнаёміўся з творчасцю артыста. “Падзяка Сэрца” — гэта шчырае прызнанне да Радзімы і чарговы крок да стварэння новага стылю беларускай музыкі.

Кожны дзень напярэдадні рэлізу сінгла, UZARI публікуе гісторыю пра свой творчы рух у выглядзе апавядання:

 
 
 

 

 
 
 
 

 
 

 
 
 

Аднойчы, прыкладна дзесяць гадоў таму, адзін юнак, пакінуўшы Радзіму пасля школы, пачаў шукаць сваю будучыню ў іншых краінах. Паступаў у шматлікія адукацыйныя ўстановы. Лічыў, што там будзе больш магчымасцяў і больш поспеху ў рамястве. Свой выбар спыніў ён на выдатным замежным і гістарычным універсітэце, які скончыў ягоны дзед, што прыемна грэла і выклікала гонар. З дзядулем у іх былі асобыя адносіны, асаблівая блізкасць і свая магія, зразумелая толькі ім дваім. Хлопец цалкам быў захоплены вучобай. З гэтага моманту ўсё было як у сне! Нездарма кажуць, што студэнцкі час — самы прыгожы: першыя сапраўдныя сябры, першая прафесійная праца, першая поўная незалежнасць ад цёплай бацькоўскай апекі і, канешне, першае каханне. Вось, здавалася б — свабода! Але чагосці ўсё роўна не хапала… ⠀ На Радзіму юнак не ездзіў часта, ды і не надоўга, але менавіта ў гэтыя моманты адчуваў шчырае і вельмі моцнае натхненне. Пісаліся песні адна за адной, чыталіся кнігі, прыходзілі цікавыя думкі і адчуванне цеплыні роднай зямлі. ⠀ Быццам глыток паветра, які напаўняе грудзі моцай і распаўсюджваецца па ўсім целе. А па вяртанні за мяжу, усё больш адчуваў сябе чужынцам: «Хе, які ў цябе акцэнт? Ты адкуль? А дзе гэта? Ды і на нашага не падобны…». Часта прачынаўся з пакутлівым пытаннем да сябе: «Хто я? Чаму мяне лічаць іншым? У чым маё адрозненне ад жыхароў гэтай краіны?». ⠀ І наш сябар вырашае ва ўсім разабрацца. #uzari #падзякасэрца #5days #musicby

A post shared by UZARI (@uzarinawrocki) on

 
 
 

 
 
 
 
 

 
 

 
 
 

Акрамя штодзённых трэнінгаў, працы ў тэатры і заняткаў ва ўніверсітэце, юнак чытае гісторыю і вывучае мову сваёй Радзімы, каб зразумець, чаму яго не пакідае адчуванне адрознення, і іншыя бачаць гэта! Пачынае трошкі размаўляць на сваёй мове публічна, чым выклікае непадробную цікавасць сваіх сяброў: «О! Прикольно! А как будет…? Ха-ха! А это как будет…?» ⠀ Час ад часу ўсё больш жыццё сутыкае хлопца з замежнікамі, якія размаўляюць на сваёй мове, шануюць свае традыцыі і перадаюць з пакалення ў пакаленне культурную спадчыну. Усё больш і больш з’яўляюцца пытанні: «а чаму ў маёй краіне інакш? Чаму толькі 5% — 10% насельніцтва валодаюць мовай і паважаюць традыцыі сваёй Радзімы? Што такога сорамнага, нецікавага, можа быць не моднага ў маім родным краі?» ⠀ #uzari #падзякасэрца #4days #musicby

A post shared by UZARI (@uzarinawrocki) on

 

Слухаць: https://soundcloud.com/uzari/padzyaka-serca/s-iulsq

“Падзяка сэрца — гэта значна больш, чым проста ўдзячнасць ці перажыванне. Гэта складана апісаць словамі, бо кожны беларус адчувае гэта знутры. Я жадаю, каб усе разумелі і бачылі, што ў беларускім лексіконе з’явіўся такі выраз, і карысталіся ім. “Падзяка сэрца” нашай Беларусі, і асабліва мове і нашай гісторыі!”, — кажа сьпявак.

Больш за 2 гады таму быў прэзентаваны першы сінгл “Мора”, які стаў песняй года і зрабіў значны крок да іншага ўспрымання беларускамоўнай музыкі. 

Другім сінглам з’явілася песьня “Супрацьлеглыя”, з якой UZARI прымаў удзел у праектах за мяжой, дзякуючы якім вялікая аўдыторыя пачула сучасны стыль выканання на беларускай мове. 

Трэці сінгл — найбольш выбітная песьня “Я выдумляю”, якая была выканана разам з Прэзідэнцкім аркестрам і прызнана гімнам вялікай дабрачыннай акцыі ААН. А ўжо ўлетку 2018 года на фестывале “Laima Vaikule Rendez Vous” прагучала на ўсю Еўропу.

“Рэліз альбома заплянаваны на красавік 2019 года”, паведаміў UZARI.

Как вам новость?
Головоломки

Для обеспечения удобства пользователей сайта используются cookies