18. 02. 2019

Прэс-клуб у Мінску “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: асаблівасці супрацоўніцтва з уладамі” – 23 лютага

Кампанія “Будзьма беларусамі!” і Цэнтр даследавання грамадскага кіравання SYMPA запрашаюць неабыякавых жыхароў мінскага рэгіёна наведаць 23 лютага прэс-клуб у сталіцы, які будзе прысвечаны праблемам узаемадзеяння грамадскага сектару і ўладаў Міншчыны. Гэта новая серыя прэс-клубаў, якія цяпер праходзяць у межах рэгіянальнай праграмы “Разам да справы” па ўсёй краіне!

Да ўдзелу запрашаюцца журналісты, блогеры, грамадскія актывісты, прадстаўнікі мясцовых адміністрацый і дзяржаўных устаноў Міншчыны.

На мерапрыемстве пад назвай “Грамадзянская супольнасць у Беларусі: давер і ўдзел насельніцтва, асаблівасці ўзаемадзеяння з уладнымі структурамі дзеля мясцовага развіцця” мы разам паспрабуем вызначыць:

- Наколькі мясцовыя жыхары ангажаваныя ў працу грамадскіх арганізацый?

- Якім чынам павялічыць цікавасць грамадзянаў да грамадскіх арганізацый?

-Ці ёсць асаблівасці ўзаемадзеяння грамадскага сектару і ўладных структураў?

- Якую ролю адыгрываюць медыя ў дыялогу грамадзянаў і ўладаў?

Сваім досведам падзеляцца спікеры:

- Таццяна Кузіна, эксперт у галіне партыпасіпатыўнага кіравання (Мінск), прэзентуе вынікі комплекснага сацыялагічнага даследавання, якое праводзілася ў межах “Разам да справы” па ўсёй Беларусі.

- Алег Сівагракаў, эксперт па ўстойлівым развіцці (Мінск), распавядзе пра эфектыўныя інструменты для выбудоўвання дыялогу паміж грамадскімі арганізацыямі і мясцовымі ўладамі.

- Дзяніс Кобрусеў каардынатар таварыства "Горад для гараджан" (Мінск), падзеліцца практычным досведам супрацы гараджан і мясцовых уладаў.

Уваход вольны, але патрэбная папярэдняя рэгістрацыя (да 14:00 22 лютага).

Па дадатковую інфармацыю звяртайцеся да каардынатара кампаніі “Будзьма беларусамі!” па Міншчыне Святланы Чакушкі: + 375 29 712-18-03, spchakushka@gmail.com або razam@budzma.org.

 

23 лютага

Пачатак – 13.00

г. Мінск

Канферэнц-зала гатэля "Манастырскі"

(вул. Кірылы і Мяфодзія, 6)

Я так ненавидел понедельники, что решил уйти из офиса во фриланс.
Теперь я одинаково ненавижу все дни недели.

еще

В Минске проходит процесс над главным редактором TUT.by Мариной Золотовой.

Доверяете ли вы официальной версии следствия?

Загрузка...