“Сталіца” запрашае ў TNT Rock Club паслухаць “самае нашае”

4 мая радыё “Сталіца” запрашае на Дзень радыё “па-сталічнаму” ў TNT Rock Club, дзе ўвечары адбудзецца запальная беларуская фолк-метал-вечарына з адметнымі гуртамі і шматлікімі падарункамі.

Радыё “Сталіца” – адзіная ў краіне беларускамоўная FM-рок-радыёстанцыя, якая актыўна падтрымлівае творчасць айчынных выканаўцаў. Інфармацыйна насычаныя забаўляльныя і пазнавальныя праграмы не дазволяць “згубіцца ў жыцці”, а музычны фармат задаволіць патрэбы як сталага меламана, выхаванага на класіцы заходняй рок-музыкі, так і маладога чалавека, які сочыць за айчыннымі і замежнымі навінкамі рока і метала. Таму цалкам натуральна, што на сцэну TNT Rock Club (вул. Рэвалюцыйная, 9а) 4 мая выйдуць адметныя беларускія гурты, якія граюць фолк з прымешкай іншых жанраў на роднай мове:

АДАРВІРОГ – folk metal гурт з Мінска, сумяшчае напор цяжкіх гітар і барабанаў з насычанай мелодыкай, вытканай з гукаў мандаліны, бузукі, скрыпкі, дуды, акардэона і колавай ліры. Незвычайны склад інструментаў плюс касцюміраванае шоў;

RE1IKT – каманда, стылістычна блізкая да такіх напрамкаў, як progressive rock, post rock, art rock і alternative rock. Сучасныя музычныя плыні спалучае з беларускім фальклорам. Вытанчана, псіхадэлічна, атмасферна;

OMUT – folk metal група, створаная ў лютым 2004 года ў невялікім горадзе Драгічыне на Палессі. Цяжкія рыфы і магутны жаночы вакал перадаюць усю моц роднай зямлі;

BY CRY – мультыжанравая група, якая пазіцыянуе сябе як выканаўца ўсіх магчымых стыляў альбо як “фолк-рок-панк-поп” з нязменнай этнічнай асновай. Драйв, агонь, свята – у чыстым выглядзе.

Акрамя гучных выступленняў музыкантаў, у праграме – гульні, конкурсы, розыгрышы, падарункі і шматлікія сюрпрызы, а таксама спецыяльныя прэзенты ад супрацоўнікаў радыё “Сталіца”.

Пачатак тэматычнай вечарыны ў TNT Rock Club у 19.00, уваход вольны. Падрабязнасці – на афіцыйным сайце радыё “Сталіца” і ў сацыяльных сетках.

 

Как вам новость?
Головоломки