10. 09. 2019

Старэйшы айчынны рок-гурт "Крама" рыхтуе да выхаду новы альбом.

"Белая вада", апошні альбом калектыва, пабачыў свет роўна 5 год таму. Шмат чаго адбылося за гэтыя часы, і ў выніку бясконцых эксперыментаў ды пошукаў гурт Ігара Варашкевіча прыйшоў да запісу новага матэрыялу. Рэліз пад працоўнай назвай "Зацменны блюз", у які ўвойдзе 10 трэкаў, стане 9-ым альбомам у дыскаграфіі "Крамы".

"Мы верым, што ўсе мы - адна вялікая сям'я, і гэты альбом мы хочам запісаць разам. Таму запускаем краўдфандынг-кампанію ў яго падтрымку, якая дазволіць кожнаму слухачу спрычыніцца да нараджэння новага альбома. Будзь разам з намі!"



--

“Крама” - легендарны беларускі рок-гурт, створаны ў 1991 годзе  на чале з Ігарам Варашкевічам, які да гэтага, з 1980 года з'яўляўся лідарам гурта "Бонда". За 28 год свайго існавання гурт паспеў выдаць 8 паўнафарматных альбомаў, паўдзельнічаць у больш чым 15 складанках і супольных праектах, перажыць некалькі зменаў складу і негалосную забарону. Выконвае класічны рок.

Уладальнікі вялікай “Рок-кароны” 1994 і неаднаразовыя пераможцы “Рок-каранацыі” ў намінацыях «За вернасьць жанру», «Традыцыі ды сучаснасьць», «Лепшы альбом» (альбом «Хавайся ў бульбу», 2001), «Блюз-рок выканаўца», прэміі Rock Profi «За ўнёсак» (2014). 

- Доктор, мой муж Лёва таки случайно проглотил нурофен! Шо делать?
- Не суетитесь вы так! Сделайте ему таки теперь головную боль - не пропадать же таблэтке!

еще

17 ноября в Беларуси пройдут парламентские выборы.

Намерены ли вы участвовать в них?