01. 11. 2019

Напярэдадні тура гурт VOLSKI прэзэнтуе кліп на песьню “Зіма” з альбома “Гравітацыя”

Автор фото: Андрей Давыдчик

Я ведаў папярэднія работы Сьвятланы Казлоўскай, але кліп на гэтую песьню стаўся для мяне нечаканасьцю. Яна стварыла вельмі канкрэтныя й дакладныя вобразы.

Тое, што адлюстравана ў кліпе - як ні дзіўна, нашае звыклае тло для жыцьця, тое, што мы навучыліся старанна не заўважаць. Гэта сапраўдная зіма ў “краіне сьветлага заўтра”, зіма, якая расьцягнулася на дзесяцігодьдзі.

Сама рэжысэрка кажа пра кліп так:
“Знаёмая горыч зімы ў краіне, дзе вясна не надыходзіць ужо дваццаць пяць гадоў.
Усё менш дзейнічаем, менш гаворым, менш спрачаемся - страшна губляць рэшту цяпла ды розуму. Засвоілі, што Дзед Мароз ня сыйдзе, “вы самі ўсё разумееце”, ды паслухмяна водзім карагоды.
Але гадуюцца дзеці, пачынаюць спадзявацца - выштурхнуцца за мяжу, не пашкодзіцца, не прасякнуцца, не глядзець у вочы бяздомным людзям ды сабакам, не люстраваць нашую прыгнечанасьць, сорам і крыўду.
Самі таксама - бокам, хутчэй да батарэяў, слухаць Вольскага ды прыгадваць Вівальдзі пра іншыя часы году.
Неяк дазімуем”.

Відэа зьнятае ў эстэтыцы “Нашча”. Усе пэрсанажы нявыдуманыя.

Мастачка: Ira Zabela
Апэратар і рэжысэр: Света Козловская
Падзяка апэратарам за канцэртовыя здымкі і асабіста Я. Урублеўскаму

Нагадаем, ужо заўтра гурт VOLSKI стартуе з туравай праграмай па беларускіх гарадах. Распачнецца ён канцэртам у Магілёве (2.11), наступным чакае Віцебск (3.11), квіткі на канцэрт у вашым горадзе можна набыць у апэратара Kvitki.by - на сайце і ў касах (у тым ліку крамы “Эўрасетка”, “Сьвязны”, “На сувязі” ў вашым горадзе).
📞 Агульная інфалінія: +375298797174

 

Эротические фантазии взрослого человека:
Хочу, чтобы кто-нибудь жадно сорвал с меня ответственность и грубо вошёл в мое положение.

еще

17 ноября в Беларуси пройдут парламентские выборы.

Намерены ли вы участвовать в них?