04. 11. 2019

Адукацыйны візіт «Польшча і Беларусь: гісторыя і сучаснасць»

У сувязі з правядзеннем адукацыйнага візіту для актыўных беларусаў, арганізацыя "Беларускі Дом" у Варшаве аб'яўляе прыём заявак на ўдзел.

Калі: 26-29 лістапада 2019

Дзе: Беласток, Польшча

Праграма візіта:

- Гістарычная памяць
- Праца польскіх ВНУ у гістарычным накірунку
- Гісторычная публіцыстыка ў польскіх СМІ, наведванне рэдакцый і сустрэчы з журналістамі
- Грамадскія арганізацыі і грамадская актыўнасць
- Лакальныя супольнасці і сустрэчы з іх лідэрамі
- Арганізацыі, якія займаюцца гістарычнай тэматыкай
- Сустрэчы з прадстаўнікамі мясцовых уладаў
- Наведванне ўстановаў культуры (музеяў, выставаў)
- Сустрэчы з прадстаўнікамі беларускай меншасці
- Сустрэчы з маладымі палітыкамі і прадстаўнікамі палітычных арганізацый

Патрабаванні да кандыдатаў:

• Пунктуальнасць і удзел ва ўсіх сустрэчах згодна з праграмай падчас стажыроўкі

Фінансавыя ўмовы:

Арганізатар забяспечвае даезд, пражыванне, харчаванне ўдзельнікаў, пераклад з польскай мовы на беларускую падчас стажыроўкі ў Беластоку, а таксама ажыцяўляе візавую падтрымку.

Падаць заяўку можна тут - http://bit.do/ffvRe

Пытанні можна дасылаць па адрасе: info@belaruskidom.eu. Дэдлайн – 8 лістапада.

Арганізатары звяжуцца толькі з адабранымі (!) кандыдатамі. Сачыце за абвесткамі на нашых старонках у сацыяльных медыя https://www.facebook.com/BelaruskiDom, https://t.me/belaruskidom, https://www.instagram.com/belaruskidom/

 

Эротические фантазии взрослого человека:
Хочу, чтобы кто-нибудь жадно сорвал с меня ответственность и грубо вошёл в мое положение.

еще

17 ноября в Беларуси пройдут парламентские выборы.

Намерены ли вы участвовать в них?