06. 11. 2019

Купалаўскі тэатр прадставіў спектакль “Ураджай” у рамках фестывалю нацыянальнай драматургіі ў Бабруйску

5 лістапада Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведаў з гастролямі Бабруйск: у рамках VII Рэспубліканскага фестывалю нацыянальнай драматургіі імя В.І. Дуніна-Марцінкевіча быў паказаны спектакль “Ураджай”. Фестываль збірае лепшыя спектаклі Беларусі, створаныя па п’есах выбітных беларускіх драматургаў, а таксама ставіць мэтай адкрыццё новых таленавітых аўтараў, папулярызацыю беларускіх драматургаў ў краіне і за мяжой, пашырэнне рэпертуарнай палітры тэатраў.

Спектакль “Ураджай” – адна з апошніх прэм’ер на Камернай сцэне Купалаўскага тэатра. Рэжысёр Дзмітрый Цішко ўвасобіў на сцэне тэкст вядомага беларускага драматурга Паўла Пражко – гэтае імя ўжо стала вядомым аматарам тэатра ва ўсім свеце, а ягоныя п’есы былі перакладзены на замежныя мовы і пастаўлены многімі еўрапейскімі тэатрамі. Акрамя гэтага, у хуткім часе Купалаўскі тэатр пакажа спектакль “Ураджай” у Парыжы. Паказы адбудуцца 5 і 6 снежня  на пляцоўцы Espace Beaujon.

Купалаўскі тэатр працягвае адзначаць юбілейны 100-ы сезон і гастраляваць па рэгіёнах Беларусі. 15 лістапада спектакль ART будзе паказаны ў Лідзе на сцэне гарадскога Дома культуры. У снежні 2019 года тэатр плануе гастролі ў Гомель і Салігорск. На сцэне Гомельскага абласнога драматычнага тэатра 3 снежня ў межах XIV Міжнароднага фестывалю “Славянскія тэатральныя сустрэчы” будзе паказаны спектакль “Рэвізор”. Легендарны спектакль “Вечар” рэжысёра Валерыя Раеўскага, у якім ролі выконваюць славутыя Генадзь Аўсяннікаў, Зінаіда Зубкова, Тамара Міронава і Аляксандр Падабед, пройдзе ў Салігорску 7 снежня.

Из почтовой переписки:
- Абрам, по-моему, наши письма вскрывают. Посылаю тебе в этом письме мой волос.
- Изя, всё нормально! Волос получил!
- Абрам, а я его в конверт не клал!

еще

17 ноября в Беларуси пройдут парламентские выборы.

Намерены ли вы участвовать в них?