15. 11. 2019

101-ы паказ спектакля Купалаўскага тэатра ART адбудзецца падчас гастроляў у Лідзе

15 лістапада Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы наведае з гастролямі горад Ліду са спектаклем ART. Культавы спектакль Мікалая Пінігіна будзе паказаны у гарадскім Палацы культуры.

ART – адзін са спектакляў-візітовак Купалаўскага тэатра, які палюбіўся не толькі гледачам Мінска, але і аматарам іншых гарадоў Беларусі і нават Парыжа, дзе спектакль быў паказаны ў чэрвені 2016 года ў рамках Першых беларускіх тэатральных сезонаў у Францыі. У кастрычніку 2019 года спектакль прайшоў у горадзе Маладзечна – паказ наведалі больш за 400 гледачоў.

Новая версія спектакля ART у рэжысуры Мікалая Пінігіна ідзе на Галоўнай сцэне Купалаўскага тэатра з 2015 года. Дарэчы, у Лідзе адбудзецца 101 паказ спектакля.

"Псеўдаінтэлектуальная" камедыя вядомага французскага драматурга Ясміны Рэза распавядае пра трох 40-гадовых сяброў, якія перажываюць крызіс сярэдняга веку. "Псеўда" — таму што аўтар п'есы парадыруе і ўтрыруе разважанні пра сучаснае мастацтва, насміхаючыся над супрацьстаяннем мужчынскага самалюбства. Калекцыянер карцін Серж набыў белае палатно за шалёныя грошы. Ці рады за яго сябры? Ва ўсялякім выпадку, героі адчайна спрачаюцца. Чым жа скончыцца гэтая гісторыя пра мастацтва чалавечага паразумення? П’еса вядомага драматурга Ясміны Рэзы прыцягвае ўвагу многіх аматараў тэатра ва ўсім свеце – яе тэкст быў перакладзены на 35 моваў і пастаўлены ў шматлікіх тэатрах Еўропы.

Спектакль ідзе на беларускай мове. Рэжысёр-пастаноўшчык Мікалай Пінігін. Сцэнограф Аляксандр Арлоў. Мастак па касцюмах Людміла Ганчарова.

Пачатак а 19:00. Працягласць — 1 гадзіна 45 хвілін. Кошт квіткоў — 10-12 рублёў. Даведкі па тэлефоне 54-86-91.

З нагоды 100-га тэатральнага сезона Купалаўскі тэатр пашырае мапу гастроляў па Беларусі. Так, 3 снежня Гомель убачыць сапраўдную тэатральную сенсацыю мінулага сезону – спектакль “Рэвізор”. А 7 снежня знакавы спектакль “Вечар” рэжысёра Валерыя Раеўскага пройдзе ў Салігорску ў Палацы культуры. Паказ адбудзецца з нагоды 100-годдзя са дня нараджэння народнай артысткі СССР Галіны Макаравай.

Не так страшен торт, как количество свечек.

еще

А вы участвовали в выборах?