Гомель атрымае статус культурнай сталіцы СНД

28.02.2011 13:56
Архив Редакция

У Гомелі 28 лютага будзе запушчана міждзяржаўная праграма "Культурныя сталіцы Садружнасці", якая прысвечана 20-годдзю СНД і правядзенню Года гісторыка-культурнай спадчыны ў рамках Садружнасці незалежных дзяржаў. Беларускі горад першым будзе названы культурнай сталіцай СНД.

Сертыфікат, які пацвярджае статус Гомелю як культурнай сталіцы, будзе ўручаны падчас цырымоніі, якая пройдзе ў Гомельскім абласным драматычным тэатры. Прадстаўнікі кіраўніцтва СНД, Міждзяржаўнага фонду гуманітарнага супрацоўніцтва Садружнасці, расійскія госці азнаёмяцца са славутасцямі горада, наведаюць Гомельскі палацава-паркавы ансамбль і выставу твораў Бялыніцкага-Бірулі, перадае БелТА.

У аснову праекту «Культурныя сталіцы Садружнасці» быў закладзены вопыт Еўрасаюза, дзе падобныя мерапрыемствы паспрыялі развіццю многіх рэгіёнаў. Згодна з праграмай праекту, удзел у ім прымуць усе дзяржавы СНД, у якіх пройдуць конкурсы гарадоў на званне культурнай сталіцы.

Другім пасля Гомеля статус культурай сталіцы атрымае расійскі горад Ульянаўск.

Как вам новость?