Сіноптыкі: спёка вернецца ў Беларусь у сярэдзіне тыдня

07.06.2010 13:11
Архив Редакция

Паводле інфармацыі Рэспубліканскага Гідраметцэнтра, у сярэдзіне тыдня на надвор'е ў Беларусі будзе аказваць уплыў вельмі цёплая паветраная маса, якая паступае з поўдня Заходняй Еўропы. Паводле прагнозу спецыялістаў, у сярэдзіне тыдня дажджоў не прадбачыццца. Слупкі тэрмометраў у некаторых раёнах краіны пакажуць да 32 градусаў цяпла.

«У панядзелак, сёмага чэрвеня, надвор’е рэспублікі будзе фармаваць поле павышанага ціску. Толькі на поўначы краіны адаб’ецца ўплыў атмасфернага фронту. Чакаецца пераменная воблачнасць. Месцамі па поўначы кароткачасовыя дажджы, магчымыя навальніцы. Вецер паўднёвы слабы да ўмеранага. Тэмпература паветра +22..+ 28°C», — паведамляе Белгідраметэацэнтр.

У аўторак, восьмага чэрвеня, па дадзеных сіноптыкаў, праз тэрыторыю краіны чакаецца праходжанне франтальнага падзелу з Заходняй Еўропы. Чакаецца пераменная воблачнасць.

«Ноччу на большай частцы тэрыторыі, днём па Віцебскай, месцамі па Магілёўскай і Гомельскай абласцях кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Вецер заходні ўмераны, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу +12..+18°C, днём +19..+25°C, па паўднёвым усходзе да +28°C», — гаворыцца ў паведамленні Белгідрамета.

У сераду і чацвер, дзявятага і дзясятага чэрвеня, будзе без ападкаў, паведамляюць спецыялісты. «Тэмпература паветра ў сераду ноччу +6..+13°C, днём +20..+26°C, па паўднёвым захадзе да +28..+30°C. У чацвер тэмпература яшчэ павысіцца: ноччу +11..+18°C, днём +24..+29°C, па паўднёвым захадзе да +30..+32°C», — расказалі ў Гідраметцэнтры.

Как вам новость?
Головоломки