15 траўня ў Дудутках адбудзецца юбілейны "Дударскі фэст"

13.05.2010 17:11
Архив Редакция

15 траўня ў галоўнай сядзібе ў Дудутках адбудзецца дзясяты фестываль валынкі "Дударскі фэст". За дзень гледачам будзе прапанавана адразу тры праграмы. Днём пройдзе канцэрт "Адраджэнне аўтэнтычнай традыцыі", а ўвечары — "Сярэднявечны баль" і "Псіха-фольк".

У канцэрце «Адраджэнне аўтэнтычнай традыцыі» прымуць удзел Тодар Кашкурэвіч, Юрась Панкевіч, Алесь Чумакоў, Зміцер Сасноўскі, Дзяніс Сухой, Алесь Сурба і іншыя. Гэта праграма будзе праходзіць з 13:00 да 16:00.
У 18:00 «Дударскі фэст» працягнецца двухгадзінным канцэртам «Сярэднявечны баль». У яго рамках выступяць гурты «Старыя Ольса», «Кейлі кёл», «Расалія», «Cornucopia», «Гальярда», «Кашлаты вох». З 20:30 да 23:00 будзе праходзіць канцэрт «Психафольк», у якім заяўлены ўдзел гуртоў «ЛітвінТроль» і «Testamentum terrae».
Даведкі па тэлефонах: (017) 200 04 68, (029) 677 00 46.

Как вам новость?
Головоломки