19-гадовая бармэнка за месяц вынесла з бара алкаголю на тры тысячы даляраў

10.06.2010 11:43
Архив Редакция

За няпоўны месяц работы ў більярдным клубе ў Шчучыне Гарадзенскай вобласці ў якасці бармэна 19-гадовая дзяўчына выкрала таварна-матэрыяльныя каштоўнасці на суму каля дзевяці мільёнаў рублёў. Цяпер за крадзеж прадуктаў і алкаголю ёй давядзецца адказваць перад законам па ч.1 арт. 211 КК РБ "Прысваенне альбо растрата".

Як распавёў начальнік АД ПР Шчучынскага РАУС Сяргей Пецкель, у більярднай быў шырокі асартымент алкагольнай і іншай прадукцыі, пакуль у пачатку лютага ва ўстанове не з’явіўся новы бармэн.

«Дзяўчына хутка скеміла, што каштоўнасці, якія былі ў яе справаздачнасці, можна выкарыстоўваць у асабістых мэтах. Шумныя мерапрыемствы ў коле сяброў і знаёмых з выездам на прыроду суправаджаліся распіваннем спіртнога, «пазычанага» ва ўстановы», — паведаміў прадстаўнік праваахоўных органаў.

Так працягвалася каля месяца, пакуль «шчодры спонсар» не патрапіў у поле зроку супрацоўнікаў міліцыі. «Дзяўчына нават не спрабавала закамуфляжаваць крадзяжы — збяднелая барная стойка казала сама за сябе. Незразумелым застаецца, на што разлічвала прадстаўніца прыгожага полу? Бо фінал быў вядомы наперад. Мабыць жаданне выступіць донарам пьянак, перамагло здаровы сэнс», — выказаў здагадку Сяргей Пецкель.

Как вам новость?
Головоломки