2011 год можа стаць годам беларускай мовы і культуры

24.01.2011 15:39
Архив Редакция

Старшыня "Таварыства беларускай мовы Алег Трусаў атрымаў адказ ад намесніка міністра культуры Тадэвуша Стружэцкага на свой зварот у грамадскую прыёмную кандыдата ў прэзідэнты Аляксандра Лукашэнкі ад 29 верасня з просьбай абвясціць 2011 года ў Беларусі годам беларускай мовы і культуры. У адказе мінкульта, датаваным 21 студзеня, паведамляецца, што такія прапановы падрыхтаваныя.

Алег Трусаў задаволены паведамленнем Тадэвуша Стружэцкага і спадзяецца, што яго просьба будзе выканана. Тым больш, што ў 2011 годзе спаўняецца 120 гадоў з дня нараджэння беларускага паэта Максіма Багдановіча, растлумачыў ён, перадае БелаПАН.

Старшыня ТБМ лічыць, што дадзенае аб’ява ўмацавала б пазіцыі беларускай мовы ва ўсіх сферах жыцця. На думку Алега Трусава, неабходна прыняць папраўкі ў закон аб беларускай мове, каб абеддзве дзяржаўныя мовы знаходзіліся ў роўным становішчы, а таксама ў закон або пастановы Саўміна аб дзяржпадтрымцы беларускай мовы.

Как вам новость?
Головоломки