25 красавіка ў Мінску пройдзе вечарына ў брытанскім стылі

23.04.2010 13:13
Архив Редакция

25 красавіка ў мінскім Jolly Roger Cafe (вул. Талбухіна 4) пройдзе вечарына ў брытанскім стылі "Great Britain is the capital of...". Яе арганізуе арт-група "Art-L" у рамках праекта "Рок-Геаграфія". У яе рамках выступяць гурты The Ladgers, Dead Queens, The Apples, Floor Sixteen, humflyingbulletproofnoodle, а таксама адбудзецца паказ фільма Тома Стопарда "Разэнкранц і Гільдэнстэрн Мёртвыя".

25 красавіка ў мінскім Jolly Roger Cafe (вул. Талбухіна 4) пройдзе вечарына ў брытанскім стылі «Great Britain is the capital of…». Яе арганізуе арт-група «Art-L» у рамках праекта «Рок-Геаграфія». У яе рамках выступяць гурты The Ladgers, Dead Queens, The Apples, Floor Sixteen, humflyingbulletproofnoodle, а таксама адбудзецца паказ фільма Тома Стопарда «Разэнкранц і Гільдэнстэрн Мёртвыя».

Гледачоў чакаюць сапраўдныя ангельскія скетчы ад прафесійных актораў, выдатныя санеты і вершы, класічны безграшовы брытанскі аўкцыён, розыгрыш зніжак на вывучэнне ангельскай мовы ў Цэнтры Моўнай Падрыхтоўкі. Люлька замест цыгарэтаў вітаецца. Сярод аматараў люлек будзе разыграны цудоўны тытунь!

Кошт квітка 15 тыс. рублёў. Інфармацыя па тэлефонах +375 29 379 22 54 і +375 33 313 00 01.

Как вам новость?
Головоломки