29 асуджаных беларускіх мытнікаў падалі скаргу ў ААН

08.03.2011 11:23
Архив Редакция

У Камітэт ААН па правах чалавека паступіла скарга ад 22 мытных інспектараў мытні "Заходні Буг" і 7 механікаў тэрмінала "Вестаўта", асуджаных Беларускім вайсковым судом за хабар. У дакуменце прысуджаныя да розных тэрмінаў пазбаўлення волі мытнікі абскардзілі парушэнне ў дачыненні да іх прынцыпаў справядлівага судовага разбіральніцтва. 

У прыватнасці, падпісанты скардзяцца на тое, што іх хадайніцтвы па пытанні выпатрабавання дадатковых доказаў іх невінаватасці былі адхіленыя судом без дастатковага абгрунтавання, а таксама на тое, што іх справы разглядаў вайсковы суд, а не грамадзянскі, хаця самі яны не прымалі прысягу, перадае БелаПАН.

З прычыны гэтага мытнікі лічаць, што суд не быў незалежным і бесстароннім. Акрамя таго, адзначаецца ў скарзе, у 2005 годзе пасля вынясення прысудаў Дзяржаўны мытны камітэт прызнаў, што асуджанымі «не былі дапушчаныя парушэнні службовых абавязкаў», аб чым яны сцвярджалі ў ходзе судовага разбору.

Пасля неаднаразовых зваротаў асуджаных следчая група, створаная ў 2007 годзе ў Генеральнай пракуратуры для правядзення дадатковага расследавання, высветліла, што з 40 асуджаных толькі 10 непасрэдна прымалі ўдзел у злачынстве. Астатнія 30 былі выкарыстаны злачынцамі «ўцёмную», распавёў юрыст Раман Кісляк.

Как вам новость?