40-гадовага жыхара Горадні аштрафавалі за стрыптыз пад інтэрнатам

30.07.2010 12:31
Архив Редакция

40-гадовага жыхара Горадні міліцыя прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці за дробнае хуліганства. Мужчына на працягу гадзіны паказваў стрыптыз пад вокнамі студэнцкага інтэрнату па вуліцы Церашковай. За хуліганскія паводзіны мужчыну пагражае штраф да 1,05 млн. рублёў.

Як высветлілі супрацоўнікі міліцыі, гарадзенец прыехаў у інтэрнат у госці да сваёй дзяўчыны. Пасля таго, як студэнтка выпіла віна, яна паспрачаліся са сваім залётнікам, што той не зможа выйсці на вуліцу голым. Мужчына прайграваць пары не збіраўся, паведамляе Блог Гродна.

Цэлую гадзіну мужчына распранаўся пад вокнамі інтэрната. Калі з’яўляліся мінакі, мужчына хаваўся ў кусты ці сядаў у аўтамабіль Renault. Студэнткі, якія назіралі за падзеямі з акна, праз гадзіну паведамілі пра незнаёмца вахцёру, і той выклікаў міліцыю. Праваахоўным органам мужчына імя сваёй сяброўкі так і не выдаў.